Дзень Святога Андрэя
01.12.2010 02:07
—
Новости Спорта
|
Вялікі хакей вярнуўся ў Мінск, але хакейнае «Дынама» прайграла.
Былі перапынкі ў чэмпіянаце, даўгія выезды, таксама — у часе падрыхтоўкі Перад сённяшнім (лепей сказаць, што ўжо ўчорашнім) матчам з’явілася інфармацыя, што гульня можа сабраць аншлаг, як у матчы з «Ак Барсам» 21 верасня (15 530). Але сёння не дацягнулі амаль 900 чалавек (змяшчальнасць арэны - 15 000) - матч наведалі 14 128 гледачоў. Вяртанне наНа разагрэў гледачоў запрасілі «Драм экстазі», якія літаральна запалілі заўзятараў. Дзяржаўны гімн выконваўся не, а капэла, як звычайна, а балельшчыкамі, якія маглі чытаць тэкст з экранаў тэлевізараў. Фанаты перад пачаткам гульні расцягнулі вялікі банер у падтрымку вялікай каманды, а з’яўленне на лёдзе варатара Роберта Эша і першай пяцёркі было сустрэта бурнымі авацыямі. Дыктар паведаміў, што 30 лістапада дзень народзінаў святкуе галоўны трэнер «Дынама» Марэк Сікора — і заўзятары мо з Вось толькі як у тым барадатым анекдоце, каманда падарыла трэнеру не перамогу, а гальштук, праграйшы па булітах 2:3.Мінчукі, між іншым, першымі закінулі шайбу: на Гэтая шайба нібы абудзіла «Дынама», яно нібы прачуналася ад летаргічнага сну, у якім яна, нібы заснулая прыгажуня, перабывала два таймы. У пачатку Пагатоў Подградскі закінуў першы буліт, а буліт гасцей Эш адбіў (1:0). Але то быў не наш дзень. Джэф Плат і двойчы Пётр Сікора — які з дзясятак, калі не сотню, сабакаў з’еў на тых кідках — спудлавалі. Ключнікаў адбіў буліт зорнага чэха — і пераможна ўскінуў рукі ўгору, праўда, зрабіў гэта праз нейкую секунду, нібы сам не верыў, што прынёс камандзе перамогу. Гэты дзень — дзень народзінаў Марэка Сікоры — не стаў нашым днём. На пасляматчавай Гэта быў дзень Андрэя. Як вядома, 30 лістапада каталікі адзначаюць дзень св. апостала Андрэя Першапакліканага — патрона Шатландыі, Расіі (а таксама асобы ў гонар якога названа хатняя арэна Аляксандра Глеб, стадыён А трэнера «Сібіры» завуць Андрэй Тарасенка. Такое вось, можа і прыцягнутае за вушы, супадзенне. Наступны матч «Дынама» правядзе дома ў чацвер, 2 снежня, супраць хабараўскага «Амура» (пачатак, аГледачы будуць мець няпросты выбар: або хакей у цяпле, або футбол БАТЭ — «Дынама» Кіеў на стадыёне ў люты мароз ці па тэлевізары. Нагадаем, што футбольны матч пачнецца ў 22:05. Тэарэтычна паспець пасля хакею на футбол можна, але ў аўторак хакей скончыўся недзе, а 21:30. *** Статыстыка матча: Дынама Мінск — Сібір (Новасібірск) — 2:3 (1:0, 0:1, 1:1, 0:0, 0:1). 1:0 — 14:51 — Варламаў (Подградскі, Пікарайнен) — у большасці. Склад «Дынама»: Эш; Подградскі — Пікарайнен, Спірыдонаў — С.Варламаў — Глазачаў; Петрашак -Корабаў, Кулакоў — Плат — Сікора; Хенры — Шэлег, Дзямагін — А.Стась — Мялешка; Міхалёў (к) — Дрозд — Чупрыс. Мінск, Штраф: 12–10. Пасля 30 гульняў "Дынама" займае 6-ты радок у Заходняй канферэнцыі з 46 пунктамі. Столькі ж пунктаў у рыжскага "Дынама", якое ідзе 5-м і мае на гульню меней. *** Сапраўдным героем вечара быў менавіта ён. Падзяліцца навіной:
Алег Гардзіенка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікі хакей вярнуўся ў Мінск, але хакейнае «Дынама» прайграла.
|
|