Мінск выдатна справіцца з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі 2014 года

27.01.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урачыстая цырымонія падпісання дагавора аб супрацоўніцтве паміж Дырэкцыяй па правядзенні чэмпіянату свету - 2014 у Мінску і камерцыйным партнёрам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) кампаніяй "Інфронт" прайшла ўчора ў Мінскай гарадской ратушы, перадае БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыня асацыяцыі "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь" Яўген Ворсін, які таксама ўзначальвае Дырэкцыю па правядзенні сусветнага першынства, і дырэктар кампаніі "Інфронт" па зімовых відах спорту Бруна Марці.

"Інфронт" на працягу многіх гадоў з'яўляецца камерцыйным партнёрам ІІХФ і мае багаты вопыт супрацоўніцтва з аргкамітэтамі чэмпіянатаў свету (2005, 2009, 2010), адыгрывае вялікую ролю ў арганізацыі маючых адбыцца сусветных пяршынстваў — 2011, 2012 і 2013 гадоў. На думку Бруна Марці, беларускі бок правёў ужо вялікую работу па арганізацыі сусветнага першынства. Бруна Марці падкрэсліў, што няма ніякіх сумненняў, што Мінск выдатна падрыхтуецца да сусветнага хакейнага форуму і правядзе яго на самым высокім узроўні, а кампанія "Інфронт" акажа ўсялякую падтрымку беларусам.

Яўген Ворсін адзначыў, што будаўніцтва "Чыжоўкі-Арэны" будзе завершана ў 2013 годзе, і перад стартам сусветнага чэмпіянату - 2014 яна пройдзе абкатку, каб у поўным узбраенні падысці да галоўнага спаборніцтва. Акрамя таго, вядзецца будаўніцтва гасцініц, транспартных развязак, а таксама праводзіцца іншая аргработа.

Гаворачы аб чутках, што чэмпіянат свету - 2014 можа быць перанесены з Мінска ў сувязі з палітычнымі падзеямі, Бруна Марці падкрэсліў, што ён не займаецца палітыкай: "Мы цвёрда ведаем, што Міжнародная федэрацыя хакея прадаставіла Мінску права на яго правядзенне і няма ніякіх падстаў для змянення гэтага рашэння. Беларусь з'яўляецца выдатным месцам для чэмпіянату свету". Яўген Ворсін лічыць, што пустыя домыслы не павінны ўплываць на ход падрыхтоўкі да хакейнага свята, якое чакаюць беларускія аматары спорту. Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску пройдзе 9—25 мая 2014 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстая цырымонія падпісання дагавора аб супрацоўніцтве паміж Дырэкцыяй па правядзенні чэмпіянату свету - 2014 у Мінску і камерцыйным партнёрам Міжнароднай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика