БАТЭ патрэніравалася на “Дынама” пры -15!
15.02.2011 17:04
—
Новости Спорта
|
БАТЭ патрэніравалася на “Дынама” пры -15! Футбалісты БАТЭ правялі трэніроўку на стадыёне “Дынама” пры 15-градусным марозе. Каманда рыхтуецца да матчу 1/16 Лігі Еўропы супраць французскага ПСЖ, які павінен адбыцца 17 лютага. Чакаецца, што такая ж нізкая тэмпература будзе і ў дзень гульні. Але прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч не бачыць у гэтым асаблівай праблемы.
Дашкевіч: “Холадна будзе і французам, і нам. Біятланісты бегаюць пры такой тэмпературы, лыжнікі бегаюць, чым футбалісты адрозніваюцца ад лыжнікаў?!”. Магчыма, з-за холаду давядзецца апранаць нешта дадатковае. Гэта залежыць ад таго, колькі градусаў пакажа тэрмометр і якой моцы будзе вецер. “Апранем тэрмабялізну, безумоўна. Можна будзе яшчэ гусіны тлушч выкарыстоўваць ці цёплыя мазі для расціркі”, – тлумачыць старшы трэнер каманды Вадзім Скрыпчанка. Стадыён да матчу з парыжанамі рыхтавалі два тыдні. Па традыцыі працавалі і вайскоўцы, распавяла Еўрарадыё супрацоўніца “Дынама”. “Вайскоўцы ўнутраных войскаў, вайсковая частка, брыгада 32\14 працавалі ў нас два тыдні. Па 50 чалавек кожны дзень. Астатнія – нашы супрацоўнікі”. За ўвесь час на стадыёне агулам папрацавала каля 100 чалавек. Людзі рыхтавалі стадыён па восем гадзін кожны дзень. Дарэчы, салдаты на холад не скардзяцца. Маўляў, мароз бывае і больш моцным. Трэнер барысаўчан Вадзім Скрыпчанка добра ацэньвае зробленую па падрыхтоўцы поля працу. Скрыпчанка: “Мяккае поля, можна нават на шасці шыпах гуляць. Падагрэў робіць сваю справу”. Сёння ж на “Дынама” чакаюць эксперта з УЕФА, які мусіць ацаніць стадыён і вырашыць, ці варта пераносіць гульню. Пакуль матч мусіць адбыцца 17 лютага ў 20.00. Нагадаем, з просьбай перанесці гульню на больш ранні час ва УЕФА звярнуўся парыжскі клуб ПСЖ. Гэта звязана з нізкай тэмпературай, якая чакаецца ўвечары ў Мінску. Парыжане ж просяць сыграць днём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалісты БАТЭ правялі трэніроўку на стадыёне “Дынама” пры 15-градусным марозе. Каманда рыхтуецца да матчу 1/16 Лігі Еўропы супраць французскага ПСЖ, які павінен...
|
|