"Інтэр" не даў "Баварыі" шанцаў на рэванш
17.03.2011
—
Новости Спорта
|
Вызначыліся яшчэ два чвэрцьфіналісты Лігі чэмпіёнаў — італьянскі "Інтэр" і англійскі "МЮ". Супрацьстаянне "Інтэра" і "Баварыі" стала паўторам фіналу леташняга розыгрышу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, і той пройгрыш быў для мюнхенцаў выдатным раздражняльнікам. Улічваючы, што першы паядынак, які быў хатнім для "Інтэра", "нерадзуры" прайгралі (0:1), рэванш "Баварыі" выглядаў справай цалкам верагоднай. Нямецкі клуб паказаў выдатную камандную гульню ў нападзенні, і, нягледзячы на хуткі гол Самюэля Это'о, у першым тайме "Баварыя" выйшла наперад, забіўшы два мячы. Але ў другім тайме "Інтэр" пачаў атакаваць больш актыўна, што скончылася галамі Снайдэра і Пандэва. 3:3 па суме двух матчаў, і далей ідзе "Інтэр". "Манчэстэр Юнайтэд" выйшаў у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў, адолеўшы "Алімпік" 2:1. Для перамогі англічанам хапіла намаганняў Хаўера Эрнандэса, які ў кожным тайме забіў па голу. Напрыканцы матчу, калі падчас розыгрышу вуглавога Браўн накіраваў мяч ва ўласныя вароты, надзеі марсэльцаў на выратаванне адрадзіліся, аднак англічане не далі ім шанцаў спраўдзіцца. Алена КРАВЕЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначыліся яшчэ два чвэрцьфіналісты Лігі чэмпіёнаў — італьянскі "Інтэр" і англійскі "МЮ". Супрацьстаянне "Інтэра" і "Баварыі" стала паўторам...
|
|