Старт чвэрцьфіналаў: разгром "Інтэра" і "Тотэнхэма". 21.by

Старт чвэрцьфіналаў: разгром "Інтэра" і "Тотэнхэма"

07.04.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сераду прайшлі два чвэрцьфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў. Уладальнік мінулагодняга трафея італьянскі "Інтэр" быў разгромлены на сваім стадыёне "Шальке-04" 2:5. А "Рэал" у Мадрыдзе разграміў англійскі "Тотэнхэм" — 4:0.

Прагныя да перамог "вяршковыя", якія не маглі выйсці ў чвэрцьфінал галоўнага клубнага турніру Еўропы апошнія сем гадоў, ірванулі з месца ў кар'ер — цяпер буйная перамога над "Тотэнхэмам" амаль вырашае праблему выхаду ў паўфінал. Адзін з ключавых момантаў матча здарыўся на 15-й хвіліне, калі за падкат з поля быў выдалены адзіны форвард "Тотэнхэма" Пітэр Краўч. Пасля гэтага госці дазвалялі "Рэалу" атакаваць столькі, колькі ён хацеў, зрэдку агрызаючыся ў адказ. У "Рэала" дублем вызначыўся Адэбаёр, потым быў гол Дзі Марыі. І калі дагэтуль англічане яшчэ неяк падавалі прыкметы супраціўлення, то пасля таго, як лік стаў 3:0, канчаткова паніклі. І былі дабітыя за тры хвіліны да канца асноўнага часу Крышціяну Раналду — 4:0.

У пары "Інтэр" — "Шальке-04" фаварытам можна было лічыць італьянцаў. "Ітэрнацыянале" пачаў як сапраўдны фаварыт: ужо на першай хвіліне голам вызначыўся Дзеян Станкавіч. А ў выніку каманда Леанарда была вымушана пяць разоў даставаць мяч з сеткі ўласных варот, адказаўшы толькі голам Дзіега Міліта. Лік мог быць і большым, калі б італьянцаў не выратоўвала штанга пасля ўдараў Хурада і Фарфана. Але перавага ў пяць мячоў цалкам задавальняе гасцей перад паядынкам у адказ у Гельзенкірхене 13 красавіка.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду прайшлі два чвэрцьфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў. Уладальнік мінулагодняга трафея італьянскі "Інтэр" быў разгромлены на сваім стадыёне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика