Барысаўскі БАТЭ атрымаў чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі
13.06.2011 02:00
—
Новости Спорта
|
Барысаўскі БАТЭ атрымаў чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі Фото: ФК БАТЭ У Наваполацку БАТЭ перамог мясцовы "Нафтан" з лікам 2:0 (галы на рахунку Шытава і Радзькова). Салігорскі "Шахцёр" разграміў на сваім полі гродзенскі "Нёман" — 5:0 (па два разы вызначыліся Сітко і Алумона). Бабруйская "Белшына" выйграла ў Брэсце ў "Дынама" — 4:1. "Віцебск" разграміў у Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" — 3:0. "Мінск" выйграў у мінскага "Дынама" з лікам 2:1. Унічыю 0:0 згулялі магілёўскі "Дняпро" і "Гомель". У БАТЭ цяпер 31 ачко, у "Шахцёра" — 24, у "Нафтана" — 21. Брэсцкае "Дынама" пасля чарговага паражэння апусцілася на апошняе, 12-е месца. Матчы 14-га тура пройдуць 19 чэрвеня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю прайшлі матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Наваполацку БАТЭ перамог мясцовы "Нафтан" з лікам 2:0 (галы на рахунку Шытава і... |
|