"Мінск" раззлаваў туркаў. 21.by

"Мінск" раззлаваў туркаў

23.07.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія клубы "Мінск" і "Шахцёр" завяршылі свае выступленні ў розыгрышы Лігі Еўропы па футболе пасля 2-га кваліфікацыйнага раўнда.

На жаль, на выездзе абедзве нашы каманды пацярпелі паражэнні з лікам 1:4 і 2:3 адпаведна. Хоць да пэўнага моманту справы ішлі даволі нядрэнна і ў тых, і ў другіх. "Мінск" у Турцыі, дзе ярасная падтрымка балельшчыкаў ужо даўно стала сусветна вядомай і ніяк, на жаль, не можа параўноўвацца з падтрымкай нашых камандаў, першым прапусціў гол ад "Газіянцепспора" ўжо на 28-й хвіліне. Сталічныя футбалісты ўсё ж здолелі адыграцца на 61-й — гол забіў Зянько. Аднак гаспадары поля, нібыта той бугай, які ўбачыў перад сабой чырвоную анучу, ад такога нахабства гасцей вельмі раззлаваліся і накідалі "Мінску" пад канец матчу яшчэ тры галы. "Шахцёр" у гульні з "Вентспілсам" наогул забіў хуткі мяч — на 6-й хвіліне са штрафнога адзначыўся Каламыц. У другім тайме салігорцы зноў вялі ў ліку — 2:1, але таксама прапусцілі вырашальныя галы напрыканцы матчу. "Вентспілс" пакуль з'яўляецца "злым геніем" для беларусаў, але калі жэрабя зноў звядзе літоўцаў з якой-небудзь нашай камандай у будучыні (а ёсць такое адчуванне, што звядзе), не выключана, што літоўцам давядзецца заплаціць па абодвух рахунках адразу. Асабліва, калі гэта будзе БАТЭ. Ну, а сцяг, які ўпаў у Лізе Еўропе ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе, паспрабуе падхапіць "Гомель". У наступны чацвер, 28 ліпеня, ён таксама наведаецца ў Турцыю, а 4 жніўня прыме "Бурсаспор" дома.

Іван Купарвас.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія клубы "Мінск" і "Шахцёр" завяршылі свае выступленні ў розыгрышы Лігі Еўропы па футболе пасля 2-га кваліфікацыйнага раўнда.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика