Віктар ГАНЧАРЭНКА:"Мы засмучаны вынікам"
28.07.2011
—
Новости Спорта
|
Барысаўскі БАТЭ ўнічыю завяршыў першы матч 3-га адборачнага раўнда Лігі чэмпіёнаў у гасцях супраць "Экранаса" з Панявежыса — 0:0. Чэмпіён Беларусі меў перавагу ў матчы, асабліва ў другім тайме, нягледзячы на тое, што гуляў на чужым полі, але галявых дывідэндаў з яе выціснуць не змог. Не дапамагло і выдаленне гульца гаспадароў на 58-й хвіліне за грубы фол супраць Няхайчыка — "Экранас" утрымаў нічыю. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі, як піша fсbаtе.bу, Віктар Ганчарэнка сказаў: "Мы засмучаны вынікам. Мне здаецца, што злы жарт згуляла з намі выдаленне ў стане "Экранаса". Аднекуль у камандзе з'явілася дадатковая нярвознасць." Акрамя таго, галоўны трэнер барысаўчан заўважыў, што "некаторыя нашы гульцы заслужылі папрокі за тое, што не давялі да лагічнага канца ні адзін з момантаў, якія былі створаны. А іх было дастаткова, каб хоць бы адзін гол выціснуць". Аднак Віктар Ганчарэнка адзначыў, што наперадзе яшчэ адна гульня, хатняя, да якой каманда будзе рыхтавацца вельмі рупліва. Вынікі астатніх матчаў аўторка: "Зестафоні" (Грузія) — "Штурм" (Аўстрыя) — 1:1, АПОЭЛ (Кіпр) — "Слован" (Славакія) — 0:0, "Літэкс" (Балгарыя) — "Вісла" (Польшча) — 1:2, "Дынама" (Украіна) — "Рубін" (Расія) — 0:2, "Твентэ" (Нідэрланды) — "Васлуй" (Румынія) — 2:0, "Рэйнджэрс" (Шатландыя) — "Мальме" (Швецыя) — 0:1, "Генк" (Бельгія) — "Партызан" (Сербія) — 2:1. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскі БАТЭ ўнічыю завяршыў першы матч 3-га адборачнага раўнда Лігі чэмпіёнаў у гасцях супраць "Экранаса" з Панявежыса — 0:0. Чэмпіён Беларусі меў перавагу...
|
|