СПОРТ- ТАЙМ
01.11.2011
—
Новости Спорта
|
Сталічнае "Дынама" ўзнялося на трэцяе месца
Пасля таго, як чэмпіёнам краіны датэрмінова ў мінулым туры стаў барысаўскі БАТЭ, барацьба ў беларускім чэмпіянаце вядзецца за астатнія месцы на п'едэстале. Сталічнае "Дынама" апярэдзіла "Гомель", які ішоў трэцім. Такім чынам, на выездзе дынамаўцам удалося перайграць "Нафтан" — 3:1, а вось "Гомель" нечакана ўнічыю (1:1) згуляў з "Дняпром", які ўвесь сезон зорак з неба не хапаў і можа правесці наступны сезон у першай лізе. "Шахцёр" перайграў "Тарпеда-БелАЗ" (3:1), і яго другой пазіцыі пакуль ніхто не пагражае. БАТЭ, які выйграў і гэты чэмпіянат, у перанесеным на пятніцу матчы ўнічыю (2:2) згуляў з "Віцебскам". Вынікі астатніх матчаў: "Мінск" — "Нёман" — 0:0, "Белшына" — "Дынама" (Брэст) — 1:0. Становішча камандаў: БАТЭ — 62 ачкі, "Шахцёр" — 52, "Дынама" (Мн) — 49, "Гомель" — 48, "Белшына" — 42, "Нафтан" — 37, "Тарпеда-БелАЗ" — 34, "Дынама" (Бр) — 33, "Нёман" — 33, "Віцебск" — 32, "Мінск" — 31, "Днепр" — 23. Азаранка ў фінале саступілаЗа матч з Квітавай тэнісістка зарабіла 775 тысяч долараў
У выхадныя Мінск упершыню прымаў адзін з самых прадстаўнічых турніраў па настольным тэнісе "Еўропа — Азія" з прызавым фондам 85 тысяч долараў. Зборная Еўропы, куды ўваходзіў і беларус Уладзімір Самсонаў, саступіла — 3:7. Спаборніцтвы праходзілі ў сталічным Палацы спорту. Турнір "Еўропа — Азія" праходзіць двойчы на год, адна сустрэча адбываецца на азіяцкім кантыненце, другая — у Еўропе. Цяпер гісторыя супрацьстаяння мае такі лік: 5:1 на карысць азіятаў. За перамогу на гэты раз зборная Азіі атрымала 57 тысяч долараў, 28 тысяч дасталася камандзе Еўропы. "Дынама" прайграла "Тарпеда"Другое паражэнне запар пацярпела мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ. Пасля няўдачы ў выязным паядынку супраць "Атланта" (2:3 па булітах) каманда Марэка Сікоры 30 кастрычніка ў Ніжнім Ноўгарадзе саступіла "Тарпеда" — 1:3. Пасля 20 матчаў "Дынама" мае 35 ачкоў і займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у агульнай табліцы. Наступныя тры матчы "Дынама" правядзе дома: 2 лістапада — са "Спартаком", 4-га — з "Поўначсталлю", 6-га — з "Віцязем". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Азаранка ў фінале саступіла За матч з Квітавай тэнісістка зарабіла 775 тысяч долараў На чэмпіянаце свету WTА ў Стамбуле, які падсумоўваў сезон наймацнейшых...
|
|