Сталічнае "Дынама" саступіла трэцяе месца "Гомелю". 21.by

Сталічнае "Дынама" саступіла трэцяе месца "Гомелю"

09.11.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхадныя ў чэмпіянаце Беларусі прайшлі матчы 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Сталічнае "Дынама" нечакана разгромна саступіла бабруйскай "Белшыне" — 0:3 — і прапусціла наперад у прызавую тройку "Гомель", які цяпер прэтэндуе на бронзавыя медалі. Галоўны трэнер бела-блакітных Сяргей Аўчыннікаў паражэнне пракаментаваў так:

— Гульня не ўдалася. Гол на першай хвіліне вырашыў зыход. Віну бяру на сябе, гэта я рыхтаваў каманду да матча. Таксама хачу папрасіць прабачэння ў балельшчыкаў. З іншага боку, я не буду тапіцца або вешацца.

"Гомель" выйграў на выездзе ў брэсцкага "Дынама" — 2:0. Прэтэндэнт на серабро, салігорскі "Шахцёр", таксама ачкі не страціў, выйграўшы ў "Нафтана" — 1:0. БАТЭ, які два туры таму датэрмінова выйграў чэмпіянат, перамог "Нёман" — 1:0. Вось вынікі астатніх матчаў: "Віцебск" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:2, "Днепр" — "Мінск" — 1:0.

Турнірнае становішча камандаў: БАТЭ — 65 ачкоў, "Шахцёр" — 55, "Гомель" — 51, "Дынама" (Мн) — 49, "Белшына" — 45, "Нафтан" — 37, "Тарпеда-БелАЗ" — 37, "Дынама" (Бр) — 33, "Нёман" — 33, "Віцебск" — 32, "Мінск" — 31, "Днепр" — 26.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя ў чэмпіянаце Беларусі прайшлі матчы 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Сталічнае "Дынама" нечакана разгромна саступіла бабруйскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика