СПОРТ- ТАЙМ. 21.by

СПОРТ- ТАЙМ

27.12.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Дынама" ўсухую абыграла лідара КХЛ

Сталічнае "Дынама" працягвае хатнюю серыю ў чэмпіянаце КХЛ. Мінчане разграмілі, прычым усухую, лідара сёлетняга турніра піцерскі СКА. Упершыню ў сезоне гэтаму клубу не ўдалося закінуць суперніку ніводнай шайбы.

У кожным перыядзе дынамаўцы закідвалі суперніку па адной шайбе. На 17-й хвіліне матча лік адкрыў абаронца Яраслаў Обшут. На 24-й хвіліне Аляксандр Паўловіч падвоіў перавагу мінчан — 2:0. А пераможная кропка была пастаўлена ў канцы трэцяга перыяду, калі піцерцы замянілі варатара на шостага палявога гульца — 3:0.

Трэнер СКА Мілаш Ржыга не прызвычаіўся прайграваць:

— У "Дынама" практычна не было добрых момантаў, мы самі сабе забілі два галы. Нашы гульцы стваралі небяспечныя сітуацыі, аднак не рэалізоўвалі іх. То штанга замест гола, то Арцюхін не гатовы...

А вось Марэк Сікора быў задаволены:

— Супраць лідара КХЛ амаль не трэба настройвацца. Я задаволены. Апошнім часам па ходу матча выдзяляюцца то чэхі, то канадцы, але сёння мы гулялі як адна каманда. Дзякуй гульцам, гэта выдатны падарунак на Каляды. Сёння на арэне была адметная атмасфера, мяркую, Мілашу таксама спадабалася гуляць.

Герасіменя і Селімаў — лепшыя

У 53-ці раз "Спартыўная панарама" падвяла вынікі апытання на званне лепшага спартсмена і спартсменкі 2011 года. Сёлета ў ім удзельнічала рэкордная колькасць спартыўных журналістаў — 138. Самае дзіўнае, што першыя шэсць пазіцый аказаліся за прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва, найбольшую суму балаў з якіх набрала плыўчыха Аляксандра Герасіменя. На чэмпіянаце свету ў Шанхаі яна стварыла сапраўдную сенсацыю, выйграўшы самую прэстыжную дыстанцыю — 100 метраў вольным стылем. Трапіўшы ў фінал з горшым, восьмым вынікам і стартаваўшы па 8-й, нязручнай дарожцы, Аляксандра паказала залатыя секунды — 53, 45!

Другое месца заняла цяжкаатлетка Настасся Новікава, якая ўпершыню ў кар'еры выйграла чэмпіянат свету. Тройку лідараў замкнула Дар'я Домрачава, якая выйграла серабро чэмпіянату свету ў мас-старце. Чацвёртым нумарам журналісты назвалі тэнісістку Вікторыю Азаранку. На пятым радку размясцілася велагоншчыца Вольга Панарына, якая на чэмпіянаце свету выйграла гіт на 500 метраў. Шостае месца аддадзена каралеве акадэмічнага веславання Кацярыне Карстэн, якая выйграла серабро чэмпіянату свету. Беларускі барэц грэка-рымскага стыля Алім Селімаў на чэмпіянаце свету заваяваў золата і стаў лепшым спартсменам 2011 г. Побач з ім размясціўся барэц-вольнік Аляксей Шамараў, які на тым жа чэмпіянаце свету стаў чэмпіёнам у прэстыжнай вагавай катэгорыі — да 120 кг. Дзявятую суму ў апытанні заняў тэнісіст Максім Мірны, а замкнула дзясятку лёгкаатлетка Надзея Астапчук, якая ў штурханні ядра на сёлетнім чэмпіянаце свету заваявала сярэбраны медаль.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дынама" ўсухую абыграла лідара КХЛ Сталічнае "Дынама" працягвае хатнюю серыю ў чэмпіянаце КХЛ. Мінчане разграмілі, прычым усухую, лідара сёлетняга...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика