Алег КАЧАН, міністр спорту і турызму Беларусі "Алімпійскія нарматывы выканалі 153 спартсмены". 21.by

Алег КАЧАН, міністр спорту і турызму Беларусі "Алімпійскія нарматывы выканалі 153 спартсмены"

30.06.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

:На чарговым пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта было горача. І не таму, што лета на двары. Пытанні, якія разглядалі гэтым разам, былі актуальнымі і выклікалі жывы інтарэс ва ўдзельнікаў. Аднак галоўнага дасягнулі. Выканкам зацвердзіў склад беларускай дэлегацыі на Алімпійскія гульні.

— Асноўныя алімпійскія кваліфікацыйныя нарматывы выканалі 153 спартсмены ў 25 відах спорту. Кваліфікацыйны перыяд завершаны амаль ва ўсіх відах, акрамя лёгкай атлетыкі. Нарматыў выканалі 35 лёгкаатлетаў, яшчэ 16 спартсменаў выйшлі на тэхнічныя вынікі, якія адпавядаюць алімпійскім нарматывам. Іх выкананне запланавана на 6-7 ліпеня ў Гродне, дзе адбудзецца чэмпіянат краіны, — адзначыў у сваёй прамове Алег Качан.

У агульны склад прапанавалі ўключыць 351 чалавека. Сярод іх — 166 спартсменаў, 75 трэнераў і прадстаўнікоў абслуговага персаналу, 28 медыкаў, 16 прадстаўнікоў адміністрацыйнага штаба, журналісты, супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі і інш. Капітанам каманды абралі Кацярыну Карстэн, а сцяг, хутчэй за ўсё, давераць несці Максіму Мірнаму. Провады алімпійцаў, як адзначыў у размове з карэспандэнтам "Звязды" першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігар Заічкоў, арыенціровачна павінны адбыцца 10 ліпеня. Менавіта гэтую дату прапанавалі Прэзідэнту краіны — кіраўніку НОКа.

Але пэўныя сентэнцыі Алега Качана выклікалі ў кагосьці жаданне ўнесці папраўкі. Напрыклад, чаму Алена Целяпушкіна, прадстаўніца коннага спорту, на другую Алімпіяду едзе без асабістага трэнера?

— Мы максімальна пайшлі насустрач спартсменам у пытанні камандзіравання на Алімпіяду іх асабістых трэнераў. І гэта правільна, — тлумачыць сітуацыю Ігар Заічкоў. — Але на этапе Кубка свету ў Ратамцы атрымаў пашкоджанне асноўны конь гэтай спартсменкі. Яна наогул на Алімпіяду можа не паехаць, а тут падобныя пытанні задаюць. У нас і так ужо сярод спартсменаў страты ёсць. Не заваявала ліцэнзію мужчынская байдарка-чацвёрка, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка атрымаў траўму, а тут яшчэ вось гэты выпадак.

— Увесь час узнікаюць падобныя пытанні. Думаю, усё вырашыцца, — кажа Алег Качан. — Калі б мы прэтэндавалі на медаль, мяркую, асабісты трэнер адназначна паехаў бы. А тады, калі і ў дваццатку лепшых не ўваходзім, выязджае адзін трэнер, які прадстаўляе некалькі спартсменаў.

— Алег Леанідавіч, у спісе 166 спартсменаў. Наша прадстаўніцтва на Алімпіядзе магло быць большым?

— Тыя спартсмены, трэнеры, якія ўваходзяць у гэты спіс, у стане выконваць паручэнні, задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам. У нашым жыцці прысутнічае слова "ўдача". Галоўнае, каб яна не адвярнулася. Безумоўна, колькасць магла быць і большай. Але няма сэнсу. Турысты сярод спартсменаў на Алімпіядзе нам не патрэбны. Там павінны быць прадстаўнікі, якія могуць дастойна прэзентаваць краіну ў тым ці іншым відзе спорту.

— На Алімпіядзе з-за траўмаў будуць адсутнічаць пэўныя спартсмены. Балючыя страты?

— Так, Краўчанка — сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне. На яго разлічвалі, ён адзін з лідараў зборнай па лёгкай атлетыцы. Гэта істотная страта. Аднак жыццё дыктуе іншыя ўмовы.

— Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў атрымаў пашкоджанне на кантрольным старце...

— Я занепакоены, але рознае бывае. І асечка таксама. Аднак Арамнаў сёння рыхтуецца да Алімпіяды.

Тарас ШЧЫРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
:На чарговым пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта было горача. І не таму, што лета на двары. Пытанні, якія разглядалі гэтым разам, былі актуальнымі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика