Быў. Ёсць. Будзе — у сэрцах назаўжды. 21.by

Быў. Ёсць. Будзе — у сэрцах назаўжды

28.08.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінск прыняў дэбютны міжнародны турнір па хакеі памяці Руслана Салея

Хакей у маё жыццё прыйшоў яшчэ ў маленстве. Зімой. У тым узросце, калі ўсё, што было за межамі роднага Жодзіна, горада аўтабудаўнікоў, — дзіўнае і новае, казачнае, арыгінальнае. У запоўненым Палацы спорту я з захапленнем сачыў за гульнёй славутага мінскага "Цівалі", закрываў вушы ад глухіх гукаў фанацкіх барабанаў і дзівіўся спрытным прыёмам хакейным варатароў. Гэта быў пачатак. Вялікі хакей да мяне прыйшоў ужо пазней, калі я пачаў цалкам усведамляць, што беларусы ў ім таксама хлопцы зусім не простыя. І важную ролю ў маім успрыманні, безумоўна, адыграў дуэт айчынных хакеістаў — Уладзіміра Цыплакова і, вядома, Руслана Салея. Для мяне, малога, яны былі недасяжнымі "зоркамі", спартсменамі, якія гуляюць у лепшым хакейным чэмпіянаце свету — НХЛ! Я збіраў газетныя выразкі, фотаздымкі. Але аднойчы ад сябра, сваяка Салея, трапіла чорна-белая паштоўка-фотакартка Руслана Салея ў форме "Анахайма Майці Дакса". На ёй яшчэ малады, але мужны Руслан выкатваецца з шайбай з-за варотаў. Менавіта такім ён і быў у маіх думках, рыцарам на лёдзе, які не баіцца любых перашкод, героем для дзяцей і аўтарытэтам для партнёраў. Такім і застаўся. "Анахайм", "Фларыда", "Каларада" — спіс амерыканскіх клубаў, за якія выступаў Салей, нават недасведчанаму скажа, што гэта ўзровень, на якім пратрымацца больш за дзесяцігоддзе, правесці больш за 900 матчаў — паказчык працаздольнасці і добрага характару чалавека.


Між іншым, Расці, як называюць Салея за акіянам, трапіў у тамтэйшчы асяродак яшчэ ў першай палове 1990-х — тады, калі ніхто ў нас не ведаў пра існаванне інтэрнэту і мабільных тэлефонаў. Аднак ён выцерпеў, вытрымаў і сваёй амерыканскай кар'ерай стаў добрым прыкладам для тых маладых, хто ўсур'ёз вырашыў прысвяціць жыццё спорту. Летась ён падпісаў кантракт з яраслаўскім "Лакаматывам". Толькі так і не згуляў ніводнага афіцыйнага паядынку за каманду. 7 верасня ён загінуў разам з таварышамі па камандзе ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем. Узлётная паласа аэрапорта стала чорнай паласой для нашага хакея... "Гэта лепшы хакеіст за ўсю гісторыю Беларусі, — прызнаўся пасля катастрофы Міхаіл Захараў, экс-хакеіст зборнай Беларусі, трэнер мінскага "Юнацтва". — Такіх хакеістаў яшчэ доўга-доўга можа не быць".

* * *

Турнір памяці Руслана Салея сабраў пад скляпеннямі "Мінск-Арэны" тры добрыя каманды: наш "Дынама" і чэхаўскі "Віцязь", якія гуляюць у Кантынентальнай хакейнай лізе, а таксама жлобінскі "Металург" — чэмпіён Беларусі. Перамогу ў турніры святкавалі госці з "Расіі", а "Дынама" наогул толькі аказалася на трэцяй, апошняй пазіцыі. Толькі для большасць не вынік быў галоўным. Большасць хацела аддаць даніну памяці выдатнаму хакеісту. На турніры прысутнічалі сваякі Руслана, а сын, Сандра, зрабіў сімвалічнае ўкідванне ў матчы адкрыцця трохдзённага першынства. Падчас цырымоніі ўзнагароджаная арэна не спыняла авацыі, хакеісты шчоўкалі клюшкамі аб лёд, а на экране беглі кадры з кар'еры Салея...

— Руслан любіў хакей, аднак больш цаніў стасункі ўнутры камандаў, гонар якіх ён абараняў, — адзначыла Бэтан, удава Руслана Салея. — Ім ён аддаваў усе сілы і ганарыўся сваёй краінай. Яму падабалася жыць у ЗША, аднак яго сэрца заўжды будзе тут — у Мінску, у Беларусі.

Для хакеістаў сённяшняга "Дынама" Салей — гэта не толькі добры хакеіст, але і добры таварыш па зборнай, у якой Руслан быў капітанам.

— Калі даведаўся, што будзе праводзіцца падобны турнір, зрабілася прыемна, што памятаюць нашу легенду, — кажа карэспандэнту "Звязды" Дзмітрый Мялешка, нападаючы мінскага "Дынама" — Руслан Салей заўжды будзе ў нашых сэрцах. Эмоцыі, безумоўна, вялікія. Падчас узнагароджання літаральна слёзы наварочваліся, калі выйшла сям'я, а на экране паказвалі фотаздымкі Руслана.

Дзмітрый распавядае, як трапіў у нацыянальную зборную яшчэ ў зусім маладым узросце, калі глядзеў на Салея, на сапраўднага лідара. Аднак на хлопцаў з чэмпіянату Беларусі ён паглядаў ветліва і заўжды мог знайсці патрэбныя словы, а таксама падбадзёрыць каманду. Дарэчы, хакеісты "Віцязя" таксама добра памятаюць Салея ў дзеянні. Напрыклад Аляксандр Каралюк, якога прызналі лепшым нападаючы турніру, прызнаўся што яму вельмі падабалася гульня Руслана, называе яго, перш-наперш, даволі граматным хакеістам і ўзгадвае, як калісьці гуляў супраць яго ў НХЛ: ён — за "Сан-Хасэ Шаркс", а Руслан — за "Анахайм".

— Я моцна перажываў авіякатастрофу, — кажа Кары Хейкіля, галоўны трэнер "Дынама" і зборнай Беларусі. — Я працаваў у Яраслаўлі 4 гады. Там мае сябры... Загінуў Руслан, і зборная згубіла лідара на пляцоўцы і ў раздзявальні. Нам яго не хапае. І ўсе ведаюць, якім ён быў чалавекам.

Не хапае. Сапраўды не хапае...

Тарас ШЧЫРЫ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск прыняў дэбютны міжнародны турнір па хакеі памяці Руслана Салея Хакей у маё жыццё прыйшоў яшчэ ў маленстве. Зімой. У тым узросце, калі ўсё, што было за межамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика