Футбол. Дзмітры Касцюк: “За апошнія пяць гадоў гэта самы дрэнны сезон” (+відэа). 21.by

Футбол. Дзмітры Касцюк: “За апошнія пяць гадоў гэта самы дрэнны сезон” (+відэа)

23.10.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Маладзечна – Дзяржынск – 1:2. Гарадскі стадыён у Маладзечне сустракаў чарговы матч другой лігі. У нядзелю, 21 кастрычніка, “Забудова” супрацьстаяла “Лівадзіі” з Дзяржынска.

Госці забілі першыя два галы сустрэчы. Маладзечанцы змаглі скараціць адставанне ў ліку толькі пад канец гульні. На 88-й хвіліне вароты “Лівадзіі” прабіў Дзмітры Вышынскі. Але выраўняць лік у “Забудовы” не атрымалася.

Па выніках 34-га тура “Забудова” застаецца на чатырнаццатым радку турнірнай табліцы.

На фота злева Дзмітры Касцюк.


– Я лічу, што сёння мы ігралі на роўных, – кажа Дзмітры Касцюк. – У чарговы раз наш галкіпер нас трохі не выручыў, бо ён пасля траўмы. У другім тайме нават недзе і падціснулі, але не змаглі зрабіць усё так, як хацелася. Гэта футбол.

– Як ацэньваеце сезон?

– Цалкам адмоўна. За апошнія пяць гадоў гэта самы дрэнны сезон. Шмат клубных праблем, фінансавых, людзі разышліся. Цяпер гуляем з тымі, каму крыху ранавата гуляць. Але што ёсць, тое ёсць. Як кажуць, будзем гадаваць сваю моладзь. Наша справа – трэніравацца і гуляць.

 

Настасся РОЎДА, Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАй, відэа Настассі РОЎДЫ.

Глядзіце фотарэпартаж па гэтай жа тэме:

"Забудова"(Маладзечна) – "Лівадзія"(Дзяржынск) – 1:2

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечна – Дзяржынск – 1:2. Гарадскі стадыён у Маладзечне сустракаў чарговы матч другой лігі. У нядзелю, 21 кастрычніка, “Забудова” супрацьстаяла “Лівадзіі” з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика