Самыя спартыўныя кіраўнікі – у Вязыні
19.01.2013
—
Новости Спорта
|
![]() Ідуць спаборніцтвы па ўзніманні гіры. 12 студзеня на базе раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" і цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы "Сатурн” прайшла спартакіяда кіруючых работнікаў.Пра спаборніцтвы “Рэгіянальнай газеце” паведаміў інструктар-метадыст фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда. У спартакіядзе прынялі ўдзел сем камандаў: Вілейскага райвыканкама, аддзела культуры райвыканкама, Іжанскага, Ільянскага, Вязынскага, Асіпавіцкага і Любанскага сельсаветаў. Яны спаборнічалі ў шасці відах спорту. Гэта камбінаваная эстафета, перацягванне каната, конкурс капітанаў, узніманне гіры, дартс, плаванне. Найбольш азартнымі як для ўдзельнікаў, так і для гледачоў сталі камбінавая эстафета і перацягванне каната. У камбінаванай эстафеце наймацнейшымі былі прадстаўнікі аддзела культуры. У перацягванні каната перамагла каманда Ільянскага сельсавета. У конкурсе капітанаў трэба было выканаць штрафныя кідкі ў баскетбольнае кальцо. Найлепш з гэтым справіўся Кірыл Шынкевіч з Асіпавіцкага сельсавета. У гіры (практыкаванне рывок) у камандным заліку першае месца за Ільянскім сельсаветам. Адпаведна яго прадстаўнік Уладзімір Вашанко перамог у асабовым заліку. У дартсе ў камандным заліку першае і другое месцы падзялілі прадстаўнікі Вязынскага і Асіпавіцкага сельсаветаў. У асабовым заліку вызначыліся ў мужчын Міхаіл Гарбацэвіч з Вязынскага, а ў жанчын Таццяна Козел з Любанскага сельсаветаў. У эстафеце па плаванні перамаглі прадстаўнікі аддзела культуры. Агульнакамандныя вынікі наступныя. 1-е месца – Вязынскі сельсавет, 2-е месца – аддзел культуры, 3-е месца – Ільянскі сельсавет. Усе пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаныя каштоўнымі прызамі і дыпломамі адпаведных ступеняў. Аддзел інфармацыі. Фота blogfastsaude.com.br. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 студзеня на базе раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" і цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы "Сатурн” прайшла спартакіяда кіруючых...
|
|