Праўда ці правакацыя?
24.01.2013
—
Новости Спорта
|
Беларускі інтэрнэт раздражнёна бурліць. Нехта проста абураецца, астатнія працягваюць паціраць рукі ў прадчуванні "смажаных" фактаў. А справа насамрэч вось у чым. Італьянскі тыднёвік "Sроrtswееk", які належыць выданню "Lа Gаzеttа dеllо Sроrt", назваў біятланістку Дар'ю Домрачаву магчымай прычынай расставання легендарнага Оле-Эйнара Б'ёрндалена і італьянкі Наталі Сантэр. Апенінскія журналісты сцвярджаюць, што паміж беларускай і нарвежцам мінулым летам у аўстрыйскім Аберціласе, дзе ў шасціразовага алімпійскага чэмпіёна ўласны дом, здарыўся раман. Праўда, пра факты, сілу пачуццяў, тэрмін стасункаў у артыкуле не кажуць, што пакуль аўтаматычна робіць навіну звычайнай "вуткай". Затое ў сеціве ўжо з’явіўся шэраг артыкулаў з назвамі накшталт: "Каханне да Домрачавай разбурыла шлюб Б'ёрндалена", "У Дар'і Домрачавай раман з біятланістам Оле Б'ёрндаленам" ці "Б'ёрндален кінуў жонку дзеля Домрачавай". Наталі Сантэр павінны ўзгадаць заўзятыя прыхільнікі біятлона. На пачатку 1990-х яна нядрэнна выступала на этапах Кубка свету. У сезоне 1993/94 Сантэр у агульным заліку наогул стала другой, саступіла толькі беларусцы Святлане Парамыгінай. З хутканогім Оле італьянка сустракалася з 1998 года, і толькі ў 2006 годзе пара вырашыла афіцыйна ўзаконіць стасункі. Аднак мінулай восенню з'явілася інфармацыя, што Б'ёрндален растаецца са сваёй жонкай. "Мы павінны прызнацца, што наша жаданне пражыць доўгае сумеснае жыццё не ажыццявілася, — гаворыцца ў заяве Б'ёрндалена і Сантэр нарвежскай газеце "Аftеnроstеn". — Наперадзе нас чакае паасобнае жыццё. (...) Просім паважаць і разумець нашае жаданне не каментаваць гэтую тэму ў будучых інтэрв'ю". Галоўныя прычыны не высвятляюцца, і гэта, напэўна, падштурхнула італьянцаў уплесці ў гісторыю і беларуску Дар'ю Домрачаву. "Афіцыйнай інфармацыяй пра маё асабістае жыццё будзе толькі паведамленне пра маё замужжа, — напісала Дар'я на сваім інтэрнэт-сайце. — Усё астатняе — чуткі, якія не бачу сэнсу каментаваць. Зараз я засяроджана на падрыхтоўцы да чэмпіянату свету і не хацела б больш адцягваць увагу на абмеркаванне гэтай тэмы". Ужо з'явілася меркаванне, што падобная навіна — гэта псіхалагічная атака на Домрачаву напярэдадні чэмпіянату свету. Толькі правакацыя каго? Італьянцаў, лепшая біятланістка якіх у агульным заліку пасля шасці этапаў займае 23 радок? Нарвежцаў? Будзем чакаць працягу гісторыі, а пакуль азнаёмімся з каментарыямі балельшчыкаў на інтэрнэт-сайтах (аўтарскую пунктуацыю захоўваем): Госць № 8877 (сайт: www.kр.bу): — Дашуля, ты разумніца! Калі гэта праўда — добры выбар! АndуSорl (сайт:www.sроrt.tut.bу): — Ну, узнік раман паміж двума спартсменамі, і што з таго? З усімі можа здарыцца. Домрачава — вельмі прыгожая біятланістка, а Б'ёрндален — "суперзорка", кумір і лепшы біятланіст усіх часоў. Як тут на яе месцы выстаяць? Lеv2008 (сайт: www.рrеssbаll.bу): — Дык вось яна, прычына яе дрэннай стральбы. Павал (сайт: www.nn.bу): — Ён жа стары дзед, ай Даша... Fіzіk (сайт: www.gоаls.bу): — Вось гады! Жадаюць уцягнуць нашу Дашу ў нейкую "жоўтую" гісторыю. Bаnсh-оk (сайт: www.sроrt.tut.bу): — А нават калі гэта праўда, каму якая справа да асабістага жыцця Дар'і Домрачавай? Гэта яе асабістае права і яе рашэнне, як і з кім уладкоўваць сваё жыццё... Тарас ШЧЫРЫ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі інтэрнэт раздражнёна бурліць. Нехта проста абураецца, астатнія працягваюць паціраць рукі ў прадчуванні "смажаных" фактаў. А справа насамрэч вось у...
|
|