Гонка за медалямі пачалася
21.02.2013
—
Новости Спорта
|
Мільёны людзей ва ўсім свеце ўбачылі яркую цырымонію адкрыцця чэмпіянату свету па велатрэку Учора на веладроме “Мінск-Арэны” спаборніцтва адкрылі кваліфікацыйныя заезды ў каманднай гонцы праследавання ў мужчын. Чатыры з 19 камплектаў узнагарод ужо разыгралі. Перад першай вячэрняй сесіяй адбылася ўнікальная цырымонія адкрыцця чэмпіянату, у якой прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Цікава, што звычайна тэлекампаніі ніколі не трансліравалі адкрыццё спаборніцтваў па веласпорту, а паказвалі ў эфіры толькі турніры, максімальна папулярныя ў гледачоў. Аднак калі замежныя прадзюсары і рэжысёры азнаёміліся са сцэнарыем беларускай цырымоніі, адразу пяць міжнародных тэлеканалаў вырашылі паказаць яе ў прамым эфіры. Прэзідэнт Міжнароднага саюза веласіпедыстаў Пэт Маккуэйд адзначыў, што Беларусь паспяхова спраўляецца з правядзеннем чэмпіянату свету. — Калі мы атрымалі заяўку ад Беларусі як кандыдата на яго правядзенне, мы зрабілі ўсё, каб гэтая заяўка была прынята і рэалізавана. Мы бачым, што гэта можа служыць развіццю веласпорту як у Беларусі, так і ў бліжэйшых краінах, — сказаў ён. Высокі ўзровень арганізацыі спартыўнага форуму адзначылі і іншыя замежныя госці. “Шмат гадоў займаюся падрыхтоўкай чэмпіянатаў, і скажу, што турнір у Мінску пакуль самы лепшы ў плане арганізацыі і дысцыпліны”, — падкрэсліў італьянец Карла Петроцы, прадстаўнік Міжнароднага саюза веласіпедыстаў. Наша краіна праводзіць першы чэмпіянат свету па велатрэку ў новым алімпійскім цыкле. А гэта значыць, што ў складзе каманд з розных краін заяўлены маладыя і перспектыўныя спартсмены. Для іх чэмпіянат стане адным з этапаў падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. — У Беларусі сабралася эліта веласпорту, слабыя спартсмены на спаборніцтвы такога ўзроўню не паедуць. За кожны медаль будзе ісці гарачая барацьба, — падкрэсліла Ніта Юдаі, чэмпіён свету па веласпорту з Японіі. Традыцыйна фаварытамі велагонак лічацца спартсмены з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі, Францыі. У Мінску выступаюць маладыя брытанскія зоркі, алімпійскія чэмпіёны Лондана Джэйсан Кені, Філіп Хайндс, Лаўра Трот і Дэні Кінг. Каманда Аўстраліі таксама прэтэндуе на некалькі залатых узнагарод, нягледзячы на тое, што двухразовая алімпійская чэмпіёнка Аліна Мірс не выступіць у спаборніцтвах. Найбольш шматлікая каманда ў Расіі, якая заявіла на чэмпіянат 31 спартсмена. Гэта амаль у два разы больш, чым у аўстралійцаў і брытанцаў. Сёння праходзіць другі дзень спартыўнага форуму. Будуць разыграны медалі па наступных дысцыплінах: індывідуальная гонка праследавання, камандны спрынт і скрэтч сярод мужчын, камандная гонка праследавання і гіт у жанчын 260 велагоншчыкаў з 35 краін прымаюць удзел у міжнародным спартыўным форуме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мільёны людзей ва ўсім свеце ўбачылі яркую цырымонію адкрыцця чэмпіянату свету па велатрэку |
|