Паехалі!. 21.by

Паехалі!

21.02.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь упершыню прымае сусветны форум у алімпійскім відзе спорту. Гэта будзе першы чэмпіянат свету па велатрэку ў новым алімпійскім цыкле. Таму ў складзе многіх каманд з'явіцца нямала перспектыўных спартсменаў з прыцэлам на Гульні-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

Напрыклад, новае пакаленне гоншчыкаў прадставіць каманда Вялікабрытаніі, якая дамінавала на лонданскай Алімпіядзе-2012, заваяваўшы 7 залатых медалёў з 10 магчымых. Праўда, у брытанцаў не будзе двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі Вікторыі Пэндлтан, якая завяршае кар'еру, а таксама яшчэ аднаго вядомага велагоншчыка, шасціразовага алімпійскага чэмпіёна Крыса Хоя, які спыніў выступленні, але, магчыма, выступіць на Гульнях Садружнасці ў 2014 годзе.

Але і без іх склад зборнай Вялікабрытаніі будзе вельмі значным. У Мінску рыхтуюцца выступіць маладыя "зоркі", алімпійскія чэмпіёны Лондана-2012 Джэйсан Кенні, Філіп Хайндс, Лаура Трот і Дэні Кінг.

Зборная Аўстраліі прыехала на першынство без Аны Мірс, але ўсё роўна, несумненна, будзе прэтэндаваць на некалькі залатых узнагарод.

Настроены на перамогу і прадстаўніцы Кітая Шуан Го і Цзыньцзэ Гон, якія на дваіх заваявалі тры алімпійскія медалі ў Лондане.

Да фаварытаў чэмпіянату свету трэба аднесці таксама спартсменаў з Новай Зеландыі, Германіі і Францыі.

А самай шматлікай будзе каманда з суседняй Расіі, у складзе якой 31 велагоншчык — гэта амаль у два разы больш, чым у брытанцаў і аўстралійцаў.

Беларусь выставіць 11 спартсменаў. У жанчын нашу краіну прадставяць чатыры спартсменкі — Аксана Папко, Алена Дылько, Вольга Масюковіч і Ганна Гулік, якія выступяць у шасці дысцыплінах. У камандную гонку праследавання заяўлены Аксана Папко, Алена Дылько і Вольга Масюковіч. У скрэтч — Аксана Папко. У гонцы па ачках прыме ўдзел Алена Дылько, у омніуме — Вольга Масюковіч. Маладая брастаўчанка Ганна Гулік пазмагаецца ў спрынце і кейрыне.

У беларускую мужчынскую каманду ўключаны сем велагоншчыкаў на чатыры дысцыпліны. У каманднай гонцы праследавання будуць удзельнічаць чэмпіён свету 2008 года Аляксандр Лісоўскі, Алег Агіевіч, Яўген Шамсонаў, Раман Раманаў і запасны Андрэй Снітко. У омніуме за медалі пазмагаецца Раман Цішкоў, у скрэтчы — Антон Музычкін, у гонцы па ачках — Раман Раманаў.

Нагадаем, што лідары жаночай зборнай Беларусі не выступяць на хатнім чэмпіянаце свету. У Вольгі Панарынай — траўма, а ў дачыненні да Таццяны Шаракавай працягваецца расследаванне па факце станоўчай допінг-спробы на чэмпіянаце Еўропы-2012 у літоўскім Паневежысе, дзе спартсменка заваявала "золата" ў омніуме і "бронзу" ў каманднай гонцы праследавання з Аленай Дылько і Аксанай Папко.

Усяго на мінскім форуме разыграюць 19 камплектаў узнагарод — 10 у мужчын і 9 у жанчын.

Чэмпіянат свету працягнецца да 24 лютага. Дзённыя сесіі 20—23 лютага будуць пачынацца ў 13-00, вячэрнія — у 19-00. А ў заключны дзень — суадносна, у 10-00 і 14-00.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь упершыню прымае сусветны форум у алімпійскім відзе спорту. Гэта будзе першы чэмпіянат свету па велатрэку ў новым алімпійскім цыкле. Таму ў складзе многіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика