Цяпер стадыён на ўзроўні
26.03.2013
—
Новости Спорта
|
У ГЛЫБОКІМ адбылося ўрачыстае адкрыццё адміністратыўнага будынка і спартыўна-гульнявой залы раённай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Такім чынам, завершана трэцяя і апошняя чарга па карэннай рэканструкцыі гарадскога стадыёна.
Як вядома, першы медаль для нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь на ХХХ Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане прынесла глыбачанка Марына Шкерманкова. Падчас інтэрв’ю шматлікім прадстаўнікам прэсы з розных краін свету яна абавязкова ўпамінала, што самыя першыя і самыя важныя крокі ў спорт зрабіла ў родным Глыбокім, і менавіта ў спартыўна-гульнявой зале гарадскога стадыёна. Два апошнія гады гэта зала была закрытая па тэхнічных прычынах: будынак патрабаваў значнага капітальнага рамонту і вялікіх фінансавых сродкаў. Генеральнаму падрадчыку аб’екта, ПУП «Глыбоцкая ПМК», давялося мяняць не толькі падлогу, дах, але і ўмацоўваць фундамент, сцены, абсталёўваць памяшканні, выкарыстоўваючы сучасныя матэрыялы і тэхналогіі. На ўсё пайшло 15 мільярдаў рублёў з рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў. Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку спартыўна-гульнявой залы было прадстаўлена намесніку старшыні аблвыканкама Уладзіміру Цярэнцьеву і старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алегу Морхату. Сімвалічны ключ аб’екта быў уручаны Уладзіміру Бука, дырэктару раённай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.
Аб увазе дзяржавы да развіцця фізкультуры і спорту паведаў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў. Толькі за апошні час у вобласці здадзены такія спартыўныя аб’екты, як шматфункцыянальная зала ў Віцебску, лыжаролерная траса ў Наваполацку, цэнтр па алімпійскіх відах грэблі ў Полацку. У маі-чэрвені будуць уведзены ў строй Лядовы палац у Оршы, зала для барцоў рознага стылю ў Віцебску. Толькі за мінулы год колькасць жыхароў вобласці, якія займаюцца спортам, узрасла на 10 тысяч чалавек і дасягнула 222 тысяч. Спартсмены Прыдзвінскага краю заваявалі летась на розных чэмпіянатах, першынствах Еўропы і свету 133 медалі, у тым ліку 45 залатых і 46 — сярэбраных. Першымі спартыўна-гульнявую залу апрабавалі дзеці: каманды з Лужкоў, Шаркоўшчынскага раёна, і спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы Глыбокага. Хто ведае: пройдзе час і, мажліва, хтосьці з іх, як і Марына Шкерманкова, паднімецца на алімпійскі п’едэстал!.. Уладзімір САУЛІЧ, «БН» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ГЛЫБОКІМ адбылося ўрачыстае адкрыццё адміністратыўнага будынка і спартыўна-гульнявой залы раённай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву....
|
|