Імя яму — Волат. 21.by

Імя яму — Волат

23.04.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

Беларусы абралі імя талісману першынства свету па хакеі, гандбольная каманда СКА перамагла ў першым паўфінале Кубка выкліку, а БАТЭ выбачаецца перад балельшчыкамі за нядаўняе паражэнне ў Гродне. У традыцыйным аглядзе "Звязды" — самае цікавае, што за апошнія дні адбылося ў беларускім спорце.

1.Айчынныя заўзятары вызначыліся з іменем для зубраняці, якое будзе талісманам мінскага чэмпіянату свету па хакеі. У выніку інтэрнэт-апытання перамогу атрымала імя Волат (859 галасоў), на другім месцы варыянт Белавежык, на трэцім — Расці (амерыканская мянушка знакамітага беларускага хакеіста Руслана Салея, які загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем). А ўжо далей — Зубрык, Янка, Вежык, Пушчык, Зубі, Шайбік. На маю думку, выбар сапраўды годны. Бо ён не толькі лёгкі для вымаўлення замежнікаў, якіх будзе хапаць у Мінску, але лёгка запамінаецца, цалкам падпадае пад апісанне зубра як магутнага валадара Белавежскай пушчы. Безумоўна, дробязь, але прыемная.

2. А вось новыя гандбольны перамогі СКА дробяззю назваць нельга. Каманда Спартака Мірановіча мэтанакіравана вяртае лідарскія пазіцыі ў айчынным ручным мячы. Цікава, што робяць мінчане гэта выключна з дапамогай беларускіх гульцоў. Армейцы яшчэ прэтэндуюць на "золата" першынства краіны, дзе змагаюцца за перамогу з мінскім "Дынама". Не менш прыемныя навіны прыходзяць з Еўропы, дзе СКА таксама нагадвае пра свае мінулыя вікторыі. У першым паўфінальным паядынку Кубка выкліку хлопцы Мірановіча ў гасцях перамаглі "Рунар", адзін з мацнейшых клубаў Нарвегіі (32:29). Матч у адказ пройдзе 28 красавіка пад скляпеннямі Палаца спорту. Пачатак у 18:00. Між іншым, цікавыя навіны прыходзяць і з іншых айчынных каманд. Як стала вядома, амбіцыёзны брэсцкі БГК імя Мяшкова ўзначаліць харват Жэлька Бабіч, асістэнт глаўкама "Заграба", чэмпіёна Харватыі, і галоўнага трэнера мясцовай мужчынскай нацыянальнай зборнай.

3. Меліціна Станюта працягвае трымаць марку айчыннай школы мастацкай гімнастыкі. Праўнучка Стэфаніі Станюты гэтым разам заваявала чатыры залатыя медалі на этапе Кубка свету ў румынскім Бухарэсце. Беларуска стала лепшай у шматбор'і, у практыкаваннях з мячом, булавамі і стужкай. Адметна, што ў апошніх дысцыплінах Меліціна падзяліла "золата" з расіянкай Дар'яй Сваткоўскай.

4. Трагедыя на Бостанскім марафоне, зразумела, крыху напалохала аматараў масавых забегаў. Але гэта не перашкодзіла ў Гамбургскім марафоне паўдзельнічаць даволі вядомым асобам. На старт выйшаў пераможца Алімпіяды ў Пекіне дзюдаіст Оле Бішаф, міністр па ахове здароўя Даніэль Бар і вядомы футбольны трэнер Фелікс Магат. Айчынныя аматары бегу таксама не засталіся пакрыўджанымі. Беларуска Аляксандра Дуліба перамагла ў міжнародным паўмарафоне (21,97 км), які адбыўся ў Душанбэ. Пераможцы марафону атрымалі па 3,5 тысячы долараў.

5. На выхадных адбыліся матчы 5-га тура першынства краіны па футболе. БАТЭ перамог брэсцкае "Дынама" (3:2), "Шахцёр" падзяліў балы з мінскімі дынамаўцамі (1:1), "Белшына" была лепшай за магілёўскі "Дняпро" (1:0), а "Мінск" на сваім штучным полі быў мацнейшы за "Нёман" (1:0). Сустрэчы "Нафтан" — "Славія" і "Гомель" — "Тарпеда-БелАЗ" завяршыліся тады, калі нумар ужо быў падпісаны ў друк. Пасля пяці матчаў у вышэйшай лізе лідзіруюць "Нёман", "Шахцёр" і БАТЭ. Ва ўсіх камандах у скарбонцы па 10 балаў. На выхадных таксама стартаваў чэмпіянат у першай лізе. Гэтым разам у спаборніцтвах прымаюць удзел 16 клубаў.

Тарас ШЧЫРЫ. Фота аўтара.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы абралі імя талісману першынства свету па хакеі, гандбольная каманда СКА перамагла ў першым паўфінале Кубка выкліку, а БАТЭ выбачаецца перад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика