Вілейскія плыўцы сталі прызёрамі “Залатой рыбкі”
30.05.2013
—
Новости Спорта
|
25 мая сярэдняя школа №14 Маладзечна сустракала ўдзельнікаў абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па плаванні "Фестываль плавання “Залатая рыбка” на прызы Аляксандры Герасімені”. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды-пераможцы занальных абласных спаборніцтваў з Вілейскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Клецкага і Салігорскага раёнаў, паведаміла метадыст Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Людміла Арлоўская. – Па выніках індывідуальных заплываў юныя плыўцы з Вілейкі не засталіся без узнагарод, – расказала Людміла Арлоўская. – Данііл Лемцюгоў узнагароджаны кубкам і дыпломам першай ступені, Максім Шашок – кубкам і дыпломам другой ступені, Яўген Радзевіч – кубкам і дыпломам трэцяй ступені. Сям'я Балвака ўзнагароджана заахвочвальным прызам як самая маладая сям'я-удзельніца. Аддзел інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 мая сярэдняя школа №14 Маладзечна сустракала ўдзельнікаў абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па плаванні "Фестываль плавання “Залатая рыбка” на...
|
|