Лік 3:2 “Маладзечна-2013” саступае камандзе “Віцебск-2”
21.10.2013
—
Новости Спорта
|
У нядзелю, 20 кастрычніка, адбыўся чарговы матч другой лігі чэмпіянату краіны па футболе. Каманда з Маладзечна саступіла камандзе Віцебска, якая знаходзіцца на апошнім радку турнірнай табліцы. Першы гол забілі ў вароты маладзечанцам на 17-й хвіліне з пенальці. На гульні ў Віцебску не змаглі прысутнічаць гульцы Дзяніс Жыліч, Алег Галаўнёў, Аляксандр Працкевіч, Андрэй Шаблінскі. Магчыма, гэтыя абставіны таксама адыгралі сваю ролю ў няўпэўненай гульні каманды з Маладзечна. Пачатак другога тайма адразу абазначыўся другім голам у варотах галкіпера з Маладзечна. Прысутныя на гульні адзначаюць, што другі тайм маладзечанцы поўнасцю саступілі віцеблянам. На 23-й (68) хвіліне матча каманда “Віцебск-2”робіць лік матча катастрафічным − 3:0. Але, трэба аддаць належнае камандзе “Маладзечна-2013”, у гульцоў рукі не апусціліся, і на 26-й (71) хвіліне паўабаронца маладзечанскай каманды Мікіта Струкаў, хоць мінімальна, але скарачае разрыў у ліку. Да асноўнага часу суддзя дадае тры хвіліны. І на апошняй хвіліне матча Юры Бугай забівае яшчэ адзін гол у вароты віцебскага варатара. Фінальны лік матча становіцца 3:2. У такой сітуацыі хочацца сказаць: “Эх, нам бы яшчэ трохі больш часу, абавязкова адыграліся б!” Але, на жаль, атрымалі тое, што атрымалі. Каманда “Маладзечна-2013”губляе тры ачкі, застаецца на восьмым радку турнірнай табліцы. Наступная гульня адбудзецца 27 кастрычніка з Асіповічамі на гарадскім стадыёне ў Маладзечне. Наталля ТУР. Фота Наталлі ТУР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 20 кастрычніка, адбыўся чарговы матч другой лігі чэмпіянату краіны па футболе. Каманда з Маладзечна саступіла камандзе Віцебска, якая знаходзіцца на...
|
|