ФК “Смаргонь” вырваў перамогу ў канцы матчу. 21.by

ФК “Смаргонь” вырваў перамогу ў канцы матчу

22.11.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Матч 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе футбольны клуб “Смаргонь” праводзіў дома: 16 лістапада сустракаўся з клубам "Мінск-2".

Першымі вызначыліся смаргонцы: гол на 35-й хвіліне забіў Алег Попель.  У пачатку другога тайма госці зраўнялі лік. Вырвацца наперад “Смаргоні” ўдалося толькі ў канцы матчу: на 87-й хвіліне вызначыўся лепшы бамбардзір чэмпіянату Сяргей  Крот. Завяршыўся матч з лікам 2:1.

– Мы правялі заключную гульню на сваім полі. Папярэдні матч з  “Лідай” прынёс нам адмоўны вынік, таму мы ўсё рабілі для таго, каб рэабілітавацца перад заўзятарамі, – расказаў у інтэрв’ю сайту fc-smorgon.by галоўны трэнер клуба “Смаргонь” Павел Бацюта. – Вырашыць пастаўленую задачу, лічу, нам удалося.

- Пасля матчу заўзятары ўчынілі маляўнічы перфоманс, прысвечаны заканчэнню вялікага футбола-2013 у Смаргоні. Як ацэніце фанатаў у гэтым годзе?

– На працягу ўсяго сезону нас выдатна падтрымлівалі фанаты. Хай на выязных матчах іх было не заўсёды шмат, але іх падтрымка для нас вельмі важная – дырэктар ФК "Смаргонь " Станіслаў Вацлававіч Юргель пастаянна падтрымлівае з фанатамі кантакт. Пасля выязных гульняў хлопцы вярталіся з намі ў аўтобусе. На працягу ўсяго сезону падтрымка была добрай, і сёння футбалісты і кіраўніцтва клуба падышлі да сектара, каб падзякаваць ім за падтрымку ў чэмпіянаце.

Перад апошнім турам “Смаргонь” займае шостае месца ў турнірнай табліцы.

Аддзел інфармацыі.

Фота futbol-vmonitor.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матч 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе футбольны клуб “Смаргонь” праводзіў дома: 16 лістапада сустракаўся з клубам "Мінск-2".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика