Аліна Талай: «Спрачалася з адным рускім спартсменам наконт падзелаў Рэчы Паспалітай. З гэтымі імперыялістычнымі поглядамі цяжка змагацца». 21.by

Аліна Талай: «Спрачалася з адным рускім спартсменам наконт падзелаў Рэчы Паспалітай. З гэтымі імперыялістычнымі поглядамі цяжка змагацца»

05.12.2013 16:58 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

goals.by

Прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бегу з бар’ерамі Аліна Талай распавяла, як ставіцца да гісторыі і мовы, а таксама адзначыла, што ніколі не думала, што будзе прафесійнай спартсменкай.

«Калі ўзгадваць дзяцінства, то ў мяне не было такой мары стаць касманаўтам, альбо супер-героем ці яшчэ кімсьці. Я задумвалася, што ўсе мае сябры хацелі стаць некім, а ў мяне такога ніколі не было. Максімум, што я думала, гэта пра ветэрынара. Бо вельмі любіла жывёл, як і ўсе ў дзяцінстве. Але такой канкрэтнай мары, кім я хачу стаць і чым займацца, ніколі не было. Я дагэтуль не ведаю, чым хачу займацца. Заўсёды хацелася займацца ўсім патроху. Проста я жыву цяперашнім і неяк так не задумваюся, кім хачу стаць. Раблю тое, што падабаецца. Дарэчы, я ніколі і не думала, што буду прафесійнай спартсменкай.

У школьны перыяд вельмі захаплялася гісторыяй. І потым чытала яшчэ не адзін артыкул альтэрнатыўнай гісторыі. Але вельмі складана бывае з некаторымі размаўляць на гэтую тэму. Такія стэрэатыпы бываюць, што цяжка іх пераканаць, асабліва рускіх. Спрачалася з адным рускім спартсменам наконт падзелаў Рэчы Паспалітай. Ясная справа, што ў кожнай краіны свая гісторыя, але з гэтымі імперыялістычнымі поглядамі цяжка змагацца. Мы сябе падаем як ВКЛ, асобная дзяржава. А ў іх трохі іншы погляд на гэтыя рэчы.

Я ўзгадваю, у школе гісторыя была такая: вось падзея, але не зразумела, як і чаму гэта адбылося. Напрыклад, рэвалюцыя. Называліся нейкія прычыны, але ты ўсё адно неяк не вельмі разумееш, што і адкуль бярэцца. Дагэтуль люблю гісторыю. Вось зараз чытаю кнігу Бушкова пра Сталіна. 

Нават у адзінаццатым класе, калі ўсе вырашаюць, куды паступаць і кім хочуць стаць, я не ведала. У мяне толькі цяпер пачынае фармавацца паняцце таго, якой прафесіяй я хачу займацца. Тады ты абсалютна не разумееш, што хочаш ад жыцця. Спачатку я хацела паступаць у «Сахарава» на нейкае біялагічнае нешта. Пасля абрала «Максіма Танка», але на бясплатнае не прайшла. Пайшла ў медычны коледж, правучылася тыдзень. Зразумела: не маё.  Забрала дакументы, а што рабіць? Жыла ў Воршы з бацькамі, трэніравалася», — цытуе Талай generation.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
goals.byПрызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бегу з бар’ерамі Аліна Талай распавяла, як ставіцца да гісторыі і мовы, а таксама адзначыла, што ніколі не думала, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика