Рэкорды Гінэса з віцебскай прапіскай: сакрэтамі перамог дзеліцца знакаміты гіравік Анатоль Яжоў. 21.by

Рэкорды Гінэса з віцебскай прапіскай: сакрэтамі перамог дзеліцца знакаміты гіравік Анатоль Яжоў

10.01.2014 17:18 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ві­цеб­ску ад­бы­ла­ся не­звы­чай­ная па­дзея: за не­каль­кі га­дзін уста­на­ві­лі аж тры рэ­кор­ды для за­ня­сен­ня ў зна­ка­мі­тую Кні­гу рэ­кор­даў Гі­нэ­са.

Аў­тар не­звы­чай­най ідэі - 67-га­до­вы Ана­толь Мі­ка­ла­е­віч Яжоў, 23-разовы рэ­кард­смен Гі­нэ­са. Ён - ура­джэ­нец Бела­ру­сі, жы­ве ў Ра­сіі. Каб пе­ра­лі­чыць усе яго ты­ту­лы і зван­ні, ба­дай, не хо­піць га­зет­най ста­рон­кі. У пры­ват­нас­ці, ён - прэ­зі­дэнт Між­на­род­най кан­фе­дэ­ра­цыі гі­ра­во­га спор­ту май­строў, кі­раў­нік Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі гі­ра­во­га тры­ят­ло­на, ула­даль­нік дзя­сят­каў за­ла­тых ме­да­лёў чэм­пі­я­на­таў све­ту і Еў­ро­пы… Спарт­смен па­ды­маў гі­ры на ўсіх кан­ты­нен­тах: на са­мым ха­лод­ным і спя­кот­ным мес­цах пла­не­ты, у га­рах, на па­вет­ра­ным ша­ры, у шах­це, пад ва­дой і на­ват у бяз­важ­кас­ці - у ба­ра­ка­ме­ры, дзе трэ­ні­ру­юць кас­ма­на­ўтаў.

Спа­дар Яжоў - прэ­зі­дэнт ра­сій­ска-італь­ян­ска­га Між­на­род­на­га ін­сты­ту­та кі­ра­ван­ня, док­тар эка­на­міч­ных на­вук, прафе­сар, га­лоў­ны рэ­дак­тар на­ву­ко­вых ча­со­пі­саў, аў­тар мност­ва па­тэн­таў на на­ву­ко­выя вы­на­ход­кі, лаў­рэ­ат твор­чых і гра­мад­скіх прэ­мій. Ці­ка­ва, што ў су­зор'і Страль­ца ад­на з зо­рак но­сіць імя Ана­то­ля Яжо­ва.

Ка­рэс­пан­дэнт "Звяз­ды" па­гу­та­рыў з рэ­кард­сме­нам пе­рад спро­бай уста­на­віць чар­го­вы рэ­корд. Ле­тась у на­шай газеце быў на­дру­ка­ва­ны вя­лі­кі ар­ты­кул пра гэ­та­га ча­ла­ве­ка.

- У Ві­цеб­ску, з якім у ма­ім жыц­ці мно­гае звя­за­на, дзе я, у пры­ват­нас­ці, ву­чыў­ся ў тэх­ні­ку­ме, па­спра­бую ўстанавіць 24 рэ­корд для Кні­гі рэ­кор­даў Гі­нэ­са ў на­мі­на­цыі "жым ле­жа­чы двух гір ва­гой па 24 кі­ла­гра­мы наперамен­ку за хві­лі­ну". Гі­ры трэ­ба бу­дзе вы­жаць 166 раз. Апош­ні мой рэ­корд быў уста­ноў­ле­ны сё­ле­та ў Грэцыі… Ся­род ін­шых за­рэ­гіст­ра­ва­ны рэ­кор­ды ва ўсіх аб­лас­ных цэнт­рах Бе­ла­ру­сі.

У Ві­цеб­ску ле­тась двой­чы ўста­наў­лі­ваў рэ­кор­ды для Кні­гі Гі­нэ­са. Пер­шы - на між­на­род­ным фес­ты­ва­лі мас­тац­тваў "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" - 14 лі­пе­ня, а на на­ступ­ны дзень - у Мін­ску. По­тым зноў быў рэ­корд у Ві­цеб­ску - у ве­рас­ні,
- рас­каз­вае гэ­ты ўні­каль­ны ча­ла­век.

Ён сціп­ла пры­знаў­ся, што яшчэ не бы­ло вы­пад­каў, каб за­пла­на­ва­ны ім рэ­корд не быў па­стаў­ле­ны.

- Усе спро­бы ўста­на­віць рэ­кор­ды Гі­нэса бы­лі ўда­лы­мі. Ні­чо­га ад вас утой­ваць не збі­ра­ю­ся на­конт та­го, як рыхтую­ся. Ды ні­як! Вось ноч­чу су­стра­каў спарт­сме­наў з ін­шых га­ра­доў і прак­тыч­на не спаў… Пры­вык заў­сё­ды быць га­то­вым да пе­ра­гру­зак. А на ўста­наў­лен­не рэ­кор­да на­строй­ва­ю­ся псі­ха­ла­гіч­на: не­каль­кі су­так гэ­тым жы­ву, - пра­цяг­вае Ана­толь Яжоў.



Рэ­кард­смен да­даў, што хар­чу­ец­ца, як боль­шасць з нас. Што дзіў­на для ча­ла­ве­ка, які, па ло­гі­цы, па­ві­нен вель­мі піль­на са­чыць за ста­нам зда­роўя, ні­я­кіх ды­ет ён не пры­трым­лі­ва­ец­ца. На­прык­лад, пе­рад тым, як пры­ехаць у за­лу Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, дзе ста­ві­лі рэ­кор­ды, вы­піў ка­ву і з'еў бу­лач­ку з сы­рам. Лю­біць га­зі­ра­ва­ную ва­ду, бо, па­вод­ле яго слоў, звы­чай­най на­піц­ца не мо­жа.

Но­вы рэ­корд Гі­нэ­са з ві­цеб­скай пра­піс­кай быў уста­ноў­ле­ны: за хві­лі­ну Ана­толь Яжоў 171 раз (!) пад­няў дзве гі­ры ва­гой па 24 кі­ла­гра­мы. У апош­нія се­кун­ды ён кры­чаў.

- У мя­не траў­ма ле­ва­га пля­ча - заў­сё­ды ба­ю­ся, што ў важ­ны мо­мант, - пад­час уста­наў­лен­ня рэ­кор­да, траў­ма "пра­чнец­ца". Кры­чаў, каб за­глу­шыць боль. За­лог пос­пе­ху - са­ма­ад­да­насць сва­ёй спра­ве і цяр­пен­не, - прызнаў­ся гі­ра­вік праз не­каль­кі хві­лін пас­ля та­го, як зноў стаў рэ­кард­сме­нам.

Ра­зам з ім клас пра­дэ­ман­стра­ва­лі два бе­ла­рус­кія асіл­кі: Сяр­гей Тры­фа­наў і Вя­ча­слаў Ха­ра­не­ка.

Спарт­сме­ны, каб у Ві­цеб­ску ўста­на­віць рэ­кор­ды, бра­лі ўдзел ва ўні­каль­ным гі­ра­вым га­дзін­ным ма­ра­фо­не. Суд­дзі між­на­род­най ка­тэ­го­рыі за­рэ­гіст­ра­ва­лі іх вы­ні­кі, якія ра­зам з ві­дэа­за­пі­са­мі ад­пра­вяць у Лон­дан - у штаб-ква­тэ­ру Кні­гі рэ­кор­даў Гі­нэ­са. У ста­лі­цы Вя­лі­ка­бры­та­ніі пас­ля вы­ву­чэн­ня атры­ма­на­га афі­цый­на пры­зна­юць і за­рэ­гіст­ру­юць рэ­кор­ды. І по­тым да­шлюць бе­ла­ру­сам ад­па­вед­ныя сер­ты­фі­ка­ты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За хві­лі­ну Ана­толь Яжоў 171 раз (!) пад­няў дзве гіры ва­гой па 24 кі­ла­гра­мы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика