Вілейскі бамбардзір Алег Губіч: “Б’ю і буду біць па варотах”. 21.by

Вілейскі бамбардзір Алег Губіч: “Б’ю і буду біць па варотах”

03.04.2014 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Алег Губіч. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

Знаёмцеся, адзін з лепшых бамбардзіраў вілейскага футбола Алег Губіч.

За час правядзення традыцыйнага турніру па міні-футболе ў зале, які прайшоў у 20-ы раз, ён забіў 807 галоў. Параўнайце: у бліжэйшага праследавацеля – амаль удвая менш.

– За колькі сезонаў удалося столькі галоў забіць?

– За 15. Пяць сезонаў прапускаў, бо ў Ірландыі працаваў. Першыя дзесяць турніраў гуляў за “Прадпрымальнік”. Потым ў асноўным за “Буддэталі”. У некаторыя сезоны і па 90 галоў забіваў.

– Як так удаецца?

Ёсць цяга бамбардзірская. Б’ю і буду біць па варотах.

– Пра вас пачуў такі водгук: “Ён нават калі з дзецьмі гуляе, то імкнецца гол забіць”. 

– Характар такі. Лічу, што ў футбол трэба гуляць, каб галы забіваць, а не проста мяч катаць папярок поля. Так што, калі ёсць магчымасць, б’ю па варотах.

– Якія якасці патрэбныя для бамбардзіра?

– Не баяцца браць гульню на сябе. І быць упэўненым у сабе, што калі б’еш, значыць заб’еш.

– А іншыя гульцы могуць пакрыўдзіцца, што пас не аддалі...

Што ж, калі забіў – не вінаваты. А калі не забіў, то тады ўжо тлумач, чаму пас не аддаў.

–  Футболам калі захапіліся?

– З шасці год у Вілейцы жыву, з шасці год і гуляю. Тады ўсе хлопцы з раніцы да вечара ў двары гулялі. Калі было 15 год, мы з хлопцамі самі, без трэнера, арганізавалі каманду. Скінуліся, купілі форму, мяч – і праз год сталі трэцімі ў рэспубліцы на турніры “Скураны мяч”.

Якіх найбольшых поспехаў дасягалі разам з вілейскімі футбалістамі?

– Вілейская каманда выйграла Кубак вобласці ў 1992 годзе, два разы была другой у чэмпіянаце вобласці 1992, 1993 гадах. Здаецца, у 1998 годзе мы занялі другое месца ў Кубку вобласці па міні-футболе. Гады чатыры таму выйгралі чэмпіянат Беларусі сярод ветэранаў па міні-футболе.

– А вашы асабістыя дасягненні?

– Быў лепшым бамбардзірам у чэмпіянаце вобласці ў 1994 годзе. Тады больш за два галы выходзіла ў сярэднім за гульню, нават удавалася у двух матчах па шэсць галоў забіць.

– Самы запамінальны для вас гол?

–  Пэўна, у фінале Кубка вобласці ў 1992 годзе. Удалося з лініі штрафной злёту пацэліць у “дзявятку”. Лік стаў 2:1, мы забілі яшчэ некалькі галоў і перамаглі.

Вы ўзгадалі, што ў Ірландыі працавалі. А там у футбол гулялі?

– Так, у першынстве графства за мясцовую каманду. Але іх футбол мне не спадабаўся. Толькі “бі-бяжы”, падача і барацьба.

– Гады ідуць, а вы футбол не кідаеце...

– Не. Я трэнерам па лёгкай атлетыцы працую ў Мінскай абласной комплекснай СДЮШАР, што і ў Вілейцы дзейнічае. Таму з дзецьмі ўвесь час рухаюся – мне не цяжка, падабаецца. У нас, ветэранаў футболу, гэта ўжо назаўсёды. У Вілейцы кожную нядзелю ў дзевяць раніцы на стадыёне каледжа ў любое надвор’е, што б ні было, збіраюцца людзі – у футбол гуляюць. І ў асноўным ветэраны: хто хадзіў 30 год таму туды, той так і ходзіць.

Завяршаць з футболам не збіраюся. Есць да чаго імкнуцца: забіць бы ў традыцыйным турніры па міні-футболе 1000 галоў. А яшчэ хочацца з сынамі пагуляць у адной камандзе – аднаму зараз чатыры, другому 12 год.


 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знаёмцеся, адзін з лепшых бамбардзіраў вілейскага футбола Алег Губіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика