“Вілія” ідзе другой у чэмпіянаце вобласці па футболе. Каманды з Маладзечаншчыны таксама атрымалі перамогі
12.05.2014
—
Новости Спорта
|
Фота з сайта sports.ru Другі тур чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе прайшоў 9 мая.У групе “А” “Валожын-2010” прайграў “Забудове-2007” з лікам 1:3, “Маладзечна-ДЮСШ-4” дома абыграла 4:0 “Колас” з Чэрвеньскага раёна. “Вілія” з Вілейкі атрымала другую перамогу запар: з лікам 5:1 у гасцях абыграла “Крупкі-ДРБУ-164” “Вілія” ўзнялася на другое месца ў групе, а іх гулец Віктар Сяліцкі – у ліку лепшых бамбардзіраў турніру. Ён забіў тры галы. “Маладзечна-ДЮСШ-4” пакуль на пятым, “Забудова-2007” – на шостым, а “Валожын-2010” на дзевятым, перадапошнім, месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі тур чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе прайшоў 9 мая. |
|