Федерация биатлона Беларуси проводила в Шумилино тестирование перспективных подростков. 21.by

Федерация биатлона Беларуси проводила в Шумилино тестирование перспективных подростков

04.05.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Федэрацыя біятлону шукае рэзерв
Федэрацыя біятлону Беларусі заклапочана пошукам рэзерву для будучых алімпійскіх перамог. Дзеля гэтага ўжо другі год у краіне рэалізуецца эксперыментальны інавацыйны праект “Ацэнка перспектыўнасці і суправаджэнне падрыхтоўкі рэзерву ў біятлоне”.

І калі яшчэ зусім нядаўна пры адборы ў разлік браліся выключна спартыўныя магчымасці патэнцыяльнага чэмпіёна, то зараз падыход некалькі змяніўся і набыў навуковы падтэкст. Пра гэта расказаў інструктар-метадыст Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы” майстар спорту па біятлоне Раман Малуха, які на мінулым тыдні займаўся тэсціраваннем школьнікаў Шумілінскага раёна.
“Эксклюзіўнасць метаду ранняга выяўлення перспектыўнасці дзяцей заключаецца ў яго навуковым абгрунтаванні і выкарыстанні сучасных тэхналогій тэсціравання, – патлумачыў Раман. – Такі падыход дазваляе выяўляць дзяцей з неабходнымі фізічнымі, каардынацыйнымі і іншымі якасцямі, якія сведчаць пра высокі біялагічны патэнцыял у гэтым відзе спорту”.
Першы этап адбору праходзіў на звычайных уроках фізкультуры, дзе настаўнікі прапанавалі вучням 5-7-ых класаў спецыяльна распрацаваныя тэставыя заданні. Атрыманыя дадзеныя яны заносілі на сайт федэрацыі. У выніку аналізу былі адабраныя дзеці, якія, па меркаванні спецыялістаў, валодаюць найбольш высокім патэнцыялам у біятлоне. У нашым раёне такіх аказалася 14  чалавек з Шуміліна, Слабады, Обалі, Мішневіч, Кардона.
І вось ужо не другім этапе ў Шуміліна прыбыў спецыялізаваны мабільны дыягнастычны цэнтр, адзіны ў сваім родзе, з унікальным абсталяваннем для тэсціравання. Магчымасці комплексу дазваляюць прааналізаваць такія важныя паказчыкі, як максімальнае спажыванне кіслароду, узровень газаабмену, функцыі знешняга дыхання. Дарэчы, чым вышэй максімальнае спажыванне кіслароду, тым чалавек больш вынослівы, і тым больш энергіі здатны выпрацоўваць яго арганізм.
Дзеці прайшлі тэсціраванне і цяпер чакаюць вынікаў. Тыя з іх, чыя перспектыўнасць для біятлону акажацца відавочнай, будуць запрошаны ў Наваполацкае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву для больш цеснага знаёмства з біятлонам як відам спорту. Затым у дзяцей ёсць магчымасць трапіць у эксперыментальную групу праекта. Самым перспектыўным Беларуская федэрацыя біятлону прапануе далейшае комплекснае навучанне і трэніроўкі ў групе падрыхтоўкі біятланістаў. На працягу двух год дзеці будуць ездзіць на зборы ў Наваполацк, а ў 14 год пры добрых паказчыках могуць быць залічаны ў вучылішча.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Раман Малуха тэсціруе Улада Аглушэвіча з Кардона.
Надрукавана ў №34 ад 04.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя біятлону шукае рэзерв Федэрацыя біятлону Беларусі заклапочана пошукам рэзерву для будучых алімпійскіх перамог. Дзеля гэтага ўжо другі год у краіне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика