Шумилинские спортивные новости. 21.by

Шумилинские спортивные новости

06.12.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валейбол
Каманда валейбалістак Шумілінскай СДЮШАР (трэнер Людміла Харкавец) заваявала трэцяе месца на абласным першынстве па валейболе, у якім бралі ўдзел спартсменкі 2004 года нараджэння і маладзей. Бронзавымі прызёрамі сталі Валянціна Ходзюш, Карына Ільінец, Яна Мясаедава, Наталля Казьміна, Кацярына Асташонак,  Марыя Кралько, Аксана Навіцкая, Анастасія Бабарэка, Аксана Быстрова, Кацярына Вінаградава, Аліна Ільінец і Паліна Сільчанка.
Паўэрліфцінг
Бліскуча выступіў на чэмпіянаце Беларусі па паўэрліфцінгу дырэктар Шумілінскай ПМК-70 Аляксей Крыўко. На спаборніцтвах шумілінскі асілак у жыме штангі лежачы падняў 200 кг. Гэты вынік забяспечыў Аляксею Крыўко званне чэмпіёна Беларусі ва ўзроставай катэгорыі 40-49 год.
У адкрытай узроставай групе (без уліку ўзросту) Аляксей Крыўко заняў другое месца.
Трэніруе чэмпіёна Беларусі Юрый Абраменка.
Вавінам в’ет во дао
Сямнаццаць медалёў рознага гатунку заваявала каманда раённага цэнтра дзяцей і моладзі на адкрытым першынстве Віцебска па тэхнічных відах па вавінам в’ет во дао. Найбольш паспяхова выступілі Павел Талпегін (два першыя месцы), Антон Бабчанка (два другія месцы), Кацярына Дашкевіч (першае месца) і Данііл Букаў (другое і трэцяе месцы). Трэніруе спартсменаў Святлана Бараноўская.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №95 ад 07.12.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валейбол Каманда валейбалістак Шумілінскай СДЮШАР (трэнер Людміла Харкавец) заваявала трэцяе месца на абласным першынстве па валейболе, у якім бралі ўдзел...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика