Выбрали нового руководителя районного объединения ОО «Белорусская федерация футбола»
20.02.2019
—
Новости Спорта
|
Футбол на Асіповіччыне ў пашане даўно, галоўная каманда райцэнтра ўдзельнічала ва ўсіх беларускіх лігах, уключаючы вышэйшую, летась фінішавала шостай у другой, моладзь удзельнічае ў розных турнірах, хлопцы з захапленнем ганяюць мяч у дварах, займаюцца ў ДЮСШ і г.д. Доўгі час раённую федэрацыю ўзначальваў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, цяпер ён жыве і працуе ў сталіцы, таму разам з падрабязным абмеркаваннем надзённых футбольных спраў у рэгіёне на нядаўнім сходзе мясцовай суполкі ГА “Беларуская федэрацыя футбола”, актыўны ўдзел у якім прыняла намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, паўстала і пытанне аб абранні новага кіраўніка грамадскай арганізацыі. Прапановы былі розныя, і ў выніку давер аказалі заўзятаму аматару народнай гульні Міхаілу Трусу: кіраўнік спраў райвыканкама не толькі добра разбіраецца ў гэтым відзе спорту, а і з задавальненнем выходзіць на зялёны газон і спортпляцоўку, уласным прыкладам прапагандуе здаровы лад жыцця. Хай жа яму і ўвогуле асіповіцкаму футболу спрыяе поспех! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбол на Асіповіччыне ў пашане даўно, галоўная каманда райцэнтра ўдзельнічала ва ўсіх беларускіх лігах, уключаючы вышэйшую, летась фінішавала шостай у другой,... |
|