У кіраўчан – “срэбра” спартакіяды АПК. 21.by

У кіраўчан – “срэбра” спартакіяды АПК

04.07.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


 

Па выніках XIV абласной летняй спартакіяды сярод сельскіх раёнаў, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу, якая адбылася 28-29 чэрвеня ў Слаўгарадзе, каманда Кіраўскага раёна заваявала “срэбра”. Гэта чарговае пацвярджэнне дастойных выступленняў кіраўчан на гэтых спаборніцтвах, на якіх нашы сельскія спартсмены дэманструюць стабільна высокія рэзультаты, становячыся пераможцамі ці прызёрамі.

Пра тое, як праходзілі спаборніцтвы, хто з нашых вызначыўся на іх, расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар СТАВЕР.

XIV абласная летняя спартакіяда АПК сабрала на Слаўгарадчыне больш 700 працаўнікоў галіны. Як заўжды, удзел у спаборніцтвах прымала каманда нашага раёна, зладжаная, баявая, нацэленая на дасягненне лепшых рэзультатаў ва ўсіх прапанаваных відах спорту: міні-футболе, стрытболе, лёгкаатлетычным кросе, кіданні гранаты, кулявой стральбе, шахматах і іншых. І, варта заўважыць, многае ўдалося. Лепшымі сталі кіраўчане ў спаборніцтвах па міні-футболе: упершыню ў гісторыі спартакіяды атрымалі выйгрышы ва ўсіх матчах! Трэба аддаць належнае нашым футбалістам. Перамогу прынеслі і вынікі лёгкаатлетычнага кросу, кідання гранаты.



А зараз наконт вызначыўшыхся ў асабістым заліку і заняўшых першыя месцы. Па кулявой стральбе — Наталля Бацян, у кіданні гранаты — Максім Сулімскі, лёгкаатлетычным кросе — Таццяна Курачкіна —  дарэчы, навучэнка Жыліцкага сельгаскаледжа — родная сястра чэмпіёнкі II Еўрапейскіх гульняў Ірыны Курачкінай, якая заваявала залаты медаль турніра па барацьбе (вагавая катэгорыя 57 кг). Можна таксама адзначыць заслугу лёгкаатлетаў Кірыла Шамедзькі і Анастасіі Русанавай, іншых членаў нашай каманды.

Паміж спартыўнымі дружынамі раёнаў разгарнулася напружаная барацьба за лідарства. Дарэчы, на фінішы розніца паміж набранымі ачкамі была зусім нязначная. За першае і другое месца яна склала 4 ачкі: пераможцай стала каманда Магілёўскага раёна, “срэбра” – у Кіраўскага.



Лічу, што заваяванае месца — дастойны рэзультат, улічваючы, што былі змены ў фармаце правядзення спартакіяды. За час правядзення гэтых спаборніцтваў  кіраўчане двойчы станавіліся пераможцамі, дзевяць разоў — другімі, па аднаму разу — трэцімі, чацвёртымі і дзясятымі. Як бачна, у нас —пераважная большасць прызавых месцаў, чаго не прадэманстравала ніводная іншая каманда падчас спартакіяд.

Вельмі дарэчы былі камандзе падарункі ад райвыканкама, уручаныя сёлета за званне самай паспяховай каманды абласной спартакіяды АПК — гэта вялікая палатка і новая форма.



Былі створаны ўсе ўмовы для плённага ўдзелу ў спаборніцтвах дзякуючы райсельгасхарчу, кіраўніцтву сельгасарганізацый. Жыліцкі сельгаскаледж прадаставіў транспарт, навучэнцы ўстановы адукацыі былі ў саставе каманды.



Галоўнай думкай, якая гучала ў выступленнях падчас адкрыцця і закрыцця спартакіяды, была тая, што галоўная яе мэта — фізкультура, спорт аб’ядноўваюць усіх, робяць жыццё больш яркім і, безумоўна, станоўча ўплываюць на здароўе, самаадчуванне, узнімаюць бадзёрасць духу.



Цырымонія ўшанавання ўдзельнікаў была працяглай: узнагароды атрымалі каманды і іх прадстаўнікі ў розных намінацыях.

Сімвалічны агонь спартакіяды быў перададзены Магілёўскаму раёну.

Размову вяла Наталля ХАДАКОВА. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Па выніках XIV абласной летняй спартакіяды сярод сельскіх раёнаў, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу, якая адбылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика