Каманда з 10 карэліччан прыме ўдзел у Адкрытым чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па “балотным футболе” і спаборніцтвах па пляжным валейболе.
Камандзір аддзялення ПАСП-12 Карэліцкага РАНС Віталій Сідаркевіч на Аўгустоўскі канал ездзіў раней толькі на адпачынак з сябрамі. Былыя візіты ў маляўнічае месца са славутай гісторыяй пакінулі ў карэліччаніна самыя лепшыя ўражанні: “Тут ёсць абсалютна ўсё для выдатнага адпачынку для любога ўзросту. Спадзяюся, што падчас
Толькі як турыст наведваў Аўгустоўскі канал і яшчэ адзін прадстаўнік Карэліччыны – рамесленнік з Міра Эрнст Гінак, а зараз будзе абараняць гонар раёна ў спаборніцтвах па пляжным валейболе: “Гэты від спорту даволі няпросты і патрабуе вялікіх намаганняў. Але я звыклы з маленства да фізічных нагрузак, мой тата Аляксандр Гінак – інструктар па спорце КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, майстар спорту па рукапашным боі – навучыў нас з братам не баяцца цяжкасцяў і імкнуцца да перамогі. Тым больш, упэўнены, што настрой на “Свяце мора” будзе панаваць адмысловы, пазітыўны і добразычлівы, і мы ўсё адолеем!”
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара, Эрнста Гінака і з архіва “Гродзенскай праўды”