В Осиповичах прошла отраслевая районная спартакиада среди работников организаций системы образования
16.03.2020
—
Новости Спорта
|
На мінулым тыдні прайшла раённая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яе ўдзельнікі спаборнічалі па чатырох дысцыплінах. Самымі хуткімі плаўчыхамі ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў сталі Юлія Церахава з СШ №1, работніца РДЮСШ Таццяна Дубіна і Кацярына Трыбушэўская з яслей-сада №10. Сярод жанчын 35+ месцы размеркаваліся наступным чынам: Ірына Дзядкова (РЦФП), настаўніца гімназіі Анжэла Бруёк і педагог яслей-сада №8 Наталля Прановіч. Сярод мужчын да 35 гадоў першае месца заняў работнік каледжа Багдан Васянкін, другое Віктар Шымусік з РДЮСШ, трэцяе — Павел Варабей з СШ №4. У старэйшай узроставай катэгорыі абсалютную перамогу атрымаў педагог Ялізаўскай школы Аляксандр Стальмакоў, на другой прыступцы п’едэстала гонару Андрэй Мысюцін з каледжа, крыху саступіў яму Васіль Цынкевіч з РЦФП. У дартсе не было роўных Вікторыі Карпушонак з Дараганаўскага ВПК, за ёй ішла выхавальнік дашкольнай установы №8 Алена Балвановіч, трэцяе месца ў Кацярыны Смірагінай з РДЮСШ. Сярод прадстаўнікоў моцнага полу самымі трапнымі аказаліся Яўгеній Курляндчык з Ясенскага ВПК, Уладзімір Ерко з Дараганаўскага комплекса і педагог гімназіі Аляксандр Шылец. У ціры СШ №1 таксама было горача. Удзельнікі рыхтавалі зброю, а групы падтрымкі давалі ім парады і супакойвалі. Найбольш удала ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі выступілі работніца Дараганаўскага ВПК Наталля Ерко, Інга Гурская з Вязаўніцы стала сарэбраным прызёрам, а бронза — у Алы Усавай з РЦФП. Каманду пераможцаў папоўнілі мужчыны. Лідыраваў Васілій Андрыевіч з гімназіі, за ім — Сяргей Андрушкевіч з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і Ігар Фіцаў з РЦФП. У чацвёртым відзе спорту змагаліся толькі мужчыны, што і зразумела: гіры падымаць — не жаночая справа. Галоўным асілкам спартакіяды стаў Уладзімір Емельяненка з СШ №3, на другім месцы прадстаўнік каманды СШ №2 Раман Клонін, замыкае тройку Дзмітрый Барысенка са Свіслацкай СШ. Усе пераможцы атрымалі ўзнагароды, а гледачы — прыемныя эмоцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
В Осиповичах прошла отраслевая районная спартакиада среди работников организаций системы образования На мінулым тыдні прайшла раённая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яе...
|
|