У Латвіі дазволяць вырабляць да 200 л самагонкі ў год
22.10.2009 12:07
—
Новости Мира
|
У парламенце Латвii падрыхтаваны законапраект, якi рэгламентуе вытворчасць самагонкi, а таксама хатняга вiна i пiва. Дакумент уяўляе сабой папраўкi ў закон аб абарачэннi алкаголю. Яны дазволяць жыхару Латвii вырабляць да 200 лiтраў самагонкi, а таксама да 30 тысяч лiтраў вiна i пiва ў год. Для гэтага, праўда, ахвотным давядзецца атрымлiваць дазвол на вытворчасць акцызных тавараў, а таксама ўзгадняць гэтае пытанне ў мясцовым самакiраваннi. Калi ж самагоншчык захоча прадаваць сваю прадукцыю, то павiнен будзе яшчэ набыць для яе акцызныя маркi. Цi папраўкi будуць прынятыя парламентам, пакуль невядома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У парламенце Латвii падрыхтаваны законапраект, якi рэгламентуе вытворчасць самагонкi, а таксама хатняга вiна i пiва. Дакумент уяўляе сабой папраўкi ў закон аб...
|
|