У Мюнхене будуць судзіць Івана Грознага
30.11.2009 13:37
—
Новости Мира
|
Сёння ў Мюнхене пачынаецца судовы працэс над 89‑гадовым Іванам (Джонам) Дзем’янюком, які служыў у СС падчас Другой сусветнай вайны .У выпадку неспрыяльнага для Дзем’янюка выраку яго могуць прыгаварыць да 15 гадоў турмы, перадае радыёстанцыя «Эхо Москвы». Іван Дзем’янюк (украінец паводле нацыянальнасці) служыў у Чырвонай арміі, на пачатку вайны патрапіў у палон да немцаў і перайшоў на іх бок, потым служыў у войсках службы аховы лагераў СС. Вядома, што ён быў ахоўнікам у канцлагерах Трэблінка, Сабібор і Майданэк на тэрыторыі Польшчы, а таксама ў нямецкім Флюсэборгу. Там были знішчаныя сотні тысяч людзей. Дзем’янюк быў вядомы асаблівай жорствасцю, за што атрымаў мянушку Іван Грозны. Пасля вайны ён пераехаў ў ЗША, дзе атрымаў новае грамадзянства і пашпарт. Дзем’янюка ўжо судзілі за ваенныя злачынствы ў Ізраілі і ЗША, пасля яго дэпартавалі ў Мюнхен. У верасні 2009 года Львоўская абласная рада прыняла зварот да прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі і прэм’ер‑міністра Юліі Цімашэнка з просьбай заступіцца за Дзем’янюка. Сам падазраваны не прызнае сябе вінаватым. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Мюнхене пачынаецца судовы працэс над 89‑гадовым Іванам (Джонам) Дзем’янюком, які служыў у СС падчас Другой сусветнай вайны .У выпадку неспрыяльнага для...
|
|