Больш за 100 чалавек загінулі пры выбуху і пажары ў начным клубе горада Перм
05.12.2009
—
Новости Мира
|
Array***
Паводле розных звестак ад афіцыйных прадстаўнікоў, загінулі ад 90 да 114 чалавек. Усяго ў клубе знаходзіліся 200 чалавек: супрацоўнікі і іх сваякі. Святкавалі юбілей. Паводле папярэдняй інфармацыі, узарвалася піратэхніка, а большасць людзей загінулі ў выніку цісканіны і атручвання чадным газам. З Масквы ў горад тэрмінова вылецелі два самалёты Іл-76 МНС Расіі, аснашчаныя рэанімацыйным абсталяваннем, неабходным для перавозкі людзей з моцнымі апёкамі. На месцы трагедыі працуе аператыўная група ГУ МНС Расіі па Пермскім краю, следчы камітэт пры Пракуратуры Пермскага краю, ФСБ. Выбухатэхнічная лабараторыя краявога ўпраўлення МНС даследовала памяшканне начнога клуба з мэтай праверыць версію тэракта. Па выніках аналізу слядоў выбуховых рэчываў не знайшлі. Паводле РІА «Новости» *** Сведчанні відавочцы ЖЖ-карыстальнік starina-klim.livejournal.com пакінуў такі каментар у чужым дзённіку: Я жыву над Кульгавым канём, у цэнтральнай свечцы, на 4 паверсе. Не спаў у момант НЗ. Недзе ў 1.10 пайшоў папаліць на кухню і ўбачыў у двары дома 15 усхваляваных падлеткаў. Яшчэ падумаў, чаму дзяўчынкі ў такіх бліскучых куртках. Вачам не паверыў, што гэта сукенкі-блузачкі. І ў гэты момант выехалі з пажаркі машыны. Калі пайшоў спаць, усё зразумеў. У пакоі смярдзела «хіміяй». Вынік. Бачу каля 30 целаў (наколькі дазваляе вугал агляду з балкона), якія на працягу гадзіны ўжо ніхто не кранае. Выбуху не чуў. Пазней ён пакінуў наступны запіс у сваім дзённіку: Гарыць Кульгавы Конь. Мяркуючы па ўсім, у сярэдзіне застаюцца людзі. Усе вакол бегаюць без верхняй вопраткі, выкрыкваюць імёны і бесперапынна тэлефануюць. Патушылі, падобна да ўсяго. Выцягваюць людзей. Нейкай плёнкай прыкрылі (целы?). А выцягваць яшчэ працягваюць. «Увага ўдзельнікам тушэння пажару. У каго скончыўся кісларод, балоны знаходзяцца ў штабным аўтамабілі». Дым па-ранейшаму валіць. Дзесятка два выцягнутых целаў ляжаць на дарозе. Праз іх, у пошуках безнадзейных, пераступаюць стыхійныя ўдзельнікі. Кагосці зрэдку адносяць да машынаў хуткай дапамогі. Смерць аднаго – трагедыя. Смерць трох дзесяткаў – статыстыка. Праз статыстыку перакрочваюць бяссільныя байцы спецслужбаў. А тры дзесяткі трагедый сёння павярнулі жыцці соцень людзей. Па перыметры ўсе ачапілі. Эвакуююць целы. Рэпарцёр ў навушніках, з камерай, відавочна прафесійнай, у чахле, спрабаваў прайсці за ачапленне. Дарогу яму перагарадзіў мужчына: «Не здымай, там мой сын загінуў. Не здымай!» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбух і пажар адбыліся ў начным клубе
|
|