ЗША разьмесьцяць свае войскі ў Польшчы. 21.by

ЗША разьмесьцяць свае войскі ў Польшчы

14.12.2009 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Намесьнік дзяржсакратара Элен Ташэр і намесьнік міністра абароны Польшчы Станіслаў Камароўскі падпісалі ў Варшаве пагадненьне паміж урадамі ЗША і Польшчы аб статусе амэрыканскіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Польшчы", - завіў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту Іэн Келі.

Двухбаковае пагадненьне пра статус амэрыканскіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Польшчы "вызначае заканадаўчы статус амэрыканскага асабістага складу і грамадзянаў ЗША, якія працуюць у Польшчы над сумеснымі праграмамі ў справе ўмацаваньня нашай нацыянальнай бясьпекі ", - заявіў Келі.

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту паведаміў, што, пагадненьне прадугледжвае шырокае ўзаемадзеяньне, уключаючы сумесныя вучэньні, разьмяшчэньне амэрыканскага вайсковага асабістага складу і магчымае разьмяшчэньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны, перадае Інтэрфакс.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗША і Польшча падпісалі пагадненьне пра разьмяшчэньне амэрыканскіх вайскоўцаў на яе тэрыторыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика