У Арменіі арганізатара паслявыбарных сутычак пасадзілі на 7 гадоў. 21.by

У Арменіі арганізатара паслявыбарных сутычак пасадзілі на 7 гадоў

19.01.2010 16:04 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ерэване асуджаны да сямі гадоў турмы рэдактар апазіцыйнай газеты «Айкакан жаманак» Нікола Пашынян.

Пашынян быў прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Ерэване ў сакавіку 2008 года. Тады апазіцыя на чале з экс‑прэзідэнтам Лявонам Тэр‑Петрасянам пратэставала супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 лютага, паводле якіх перамогу атрымаў Серж Саргсян.

Пасля нейкі час Пашынян знаходзіўся ў падполлі і добраахвотна здаўся праваахоўным органам 1 ліпеня 2009 года.

Сёння людзі, што сабраліся ля будынка суда, выказвалі сваю незадаволенасць рашэннем.

Бок абароны неаднаразова заяўляў, што падчас судовага разбіральніцтва абвінавачванне так і не прывяло пераканаўчых доказаў віны Пашыняна.

Пасля абвяшчэння прысуду ў гутарцы з журналістамі адвакат Люсіна Саакян сказала: «Мы не чакалі справядлівага рашэння ад судоў Арменіі, але тое, што яго прысудзілі да 7 гадоў, тады як бок абвінавачвання патрабаваў толькі 6 гадоў,

гэта я магу не інакш як амаральным рашэннем».

Пасля выбараў у 2008 годзе прыхільнікі Лявона Тэр‑Петрасяна выйшлі на вуліцы Ерэвана са зброяй у руках. Доўгія мітынгі скончыліся кароткімі баямі, у якіх загінулі 10 чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ерэване асуджаны да сямі гадоў турмы рэдактар апазіцыйнай газеты «Айкакан жаманак» Нікола Пашынян.Пашынян быў прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика