Цігіпка адмовіўся падтрымліваць Цімашэнку або Януковіча
27.01.2010 13:03
—
Новости Мира
|
Сяргей Цігіпка, які заняў трэцяе месца ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, нікога з кандыдатаў у другім туры падтрымліваць не будзе.
«Я вытрымаю пазіцыю і нікога падтрымліваць ў другім туры не буду», — сказаў Цігіпка журналістам у сераду. Паводле словаў палітыка, яго выбаршчыкі самі могуць вызначыць, за каго галасаваць. «Скажу шчыра, я ведаю, што гэта ўсё‑такі дастаткова адукаваныя і разумныя людзі, і мне здаецца, што нават нейкія мае заклікі сёння могуць трохі пакрыўдзіць іх, яны самі могуць разабрацца», — сказаў Цігіпка. Ён таксама падкрэсліў, што ні да каго ў каманду пераходзіць не збіраецца і нікому падыгрываць не будзе, бо ў яго ёсць свая каманда, якая гатова праводзіць рэформы ў краіне. Учора Юлія Цімашэнка прапанавала ў выпадку сваёй перамогі фатэль прэм’ера Сяргею Цігіпку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Цігіпка, які заняў трэцяе месца ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, нікога з кандыдатаў у другім туры падтрымліваць не будзе. «Я вытрымаю пазіцыю і нікога...
|
|