Януковіч: Я не буду марыянеткай Крамля
10.02.2010 13:44
—
Новости Мира
|
Віктар Януковіч у аўторак даў інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу CNN. Пераможца выбараў ва Украіне ўпэўнена на расійскай мове распавядаў пра свае дзеянні на пасадзе прэзідэнта, а таксама пра дачыненні Расіі і ЕС. Не ўтрымаўся і ад дакораў ў бок свайго палітычнага апанента. «Украіна была дэмакратычнай дзяржавай цягам пяці гадоў, і гэтыя выбары даказалі гэта. Юлія Цімашэнка здраджвае прынцыпам Памаранчавай рэвалюцыі сваім нежаданнем прызнаць паразу», — сказаў ён. Януковіч расказаў, што ў якасці кіраўніка дзяржавы ён не збіраецца прадавацца Расеі, і не з’яўляецца марыянеткай Крамля. Па словах Януковіча, яго палітыка будзе «заснавана на выгадных і добрых стасунках як з Расіяй, так і з Еўрасаюзам». Прыярытэтнай задачай у дачыненнях з Расіяй, пераможца выбараў абяцае гарантыю ўстойлівага энергазабеспячэння. З ЕС Януковіч хоча зрабіць захады для забеспячэння бязмытнага гандлю, а таксама «прынесці еўрапейскія стандарты жыцця ў Украіну». Таксама, нягледзячы на свае папярэднія негатыўныя водгукі пра сяброўства ў НАТО, Януковіч сказаў, што ён «прадоўжыць супрацоўніцтва з НАТО, але ці далучацца да альянсу — вырашаць людзі Украіны на рэферэндуме». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Юлія Цімашэнка здраджвае прынцыпам Памаранчавай рэвалюцыі сваім нежаданнем прызнаць паразу», — сказаў ён.
|
|