Літва адмовілася абвясціць вялікага князя Вітаўта каралём пасмяротна. 21.by

Літва адмовілася абвясціць вялікага князя Вітаўта каралём пасмяротна

22.02.2010 23:05 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камітэт Сойма Літвы па адукацыі, навуцы і культуры сцвярджае, што не бачыць магчымасці абвясціць вялікага князя Вітаўта каралём Літвы пасмяротна.

Як напісана ў лісце камітэта, пасля правядзення даследаванняў было канстатавана, што ў свеце не было аналагаў, калі асоба не каралеўскага паходжання была б абвешчана каралём пасмяротна.

У адказе Інстытута гісторыі Літвы гаворыцца, што вялікі князь Вітаўт не стаў каралём Літвы, бо не былі выкананыя неабходныя дзеля гэтага юрыдычныя працэдуры, і не быў праведзены царкоўны абрад, не было атрымана блаславанне Папы.

«Цырымоніі, на якой каранавалі вялікага князя Літвы Вітаўта, не было, таму няма ніякіх падставаў абвяшчаць яго каралём», ‑‑ напісана ў адказе загадчыка аддзела гісторыі ВКЛ Інстытута гісторыі Літвы Рамуне Шмігельскіце‑Стукене.

Гісторык Артурас Дубоніс заклікаў заставацца вернымі гістарычнай праўдзе і не падтрымліваць «палітычных маніпуляцый нашай гісторыяй і гонарам, пасмяротнай каранацыяй Вітаўта».

«Штучна надзетая карона на галаву мёртвага не надасць гонару ні яму, ні цяперашняй Літве.

Тым не менш, ці не ператворыцца надзетая такім чынам карона ў шапку блазна ў вачах сусветнай супольнасці?», — кажа гісторык.

З просьбай аб пасмяротнай каранацыі вялікага князя Вітаўта ў Сейм звярнуўся віцэ‑мэр Каўнаса С. Бушкявічус. Сваю просьбу ён аргументаваў тым, што ў 2010 годзе спаўняецца 580 гадоў з моманту, калі імператар Рыма Жыгімонт І пацвердзіў, што Вітаўт з’яўляецца каралём Літвы.

У адказе гісторыкаў падкрэсліваецца, што ў 1430 г. Жыгімонт яшчэ не меў тытула імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, таму не меў права аддаваць карону караля Літвы вялікаму князю Вітаўту (1350—1430).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як напісана ў лісце камітэта Сойма, у свеце не было аналагаў, калі асоба не каралеўскага паходжання была б абвешчана каралём пасмяротна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика