Пасьля 85-дзённай галадоўкі памёр кубінскі палітвязень
24.02.2010
—
Новости Мира
|
Сапата быў арыштаваны ў 2003 годзе разам з 75 апазыцыянэрамі, абвінавачанымі ў супрацоўніцтве з ЗША. Сапата, які на самой справе не ўваходзіў у "Групу 75", быў прысуджаны да трох гадоў турэмнага зьняволеньня за парушэньне грамадзкага парадку і непадпарадкаваньне ўладам. Паводле паведамленьня кубінскіх праваабаронцаў, з-за «правакацыйных паводзінаў» у турме ён быў абвінавачаны ў новых "злачынствах" і прысуджаны да амаль 30 гадоў пазбаўленьня волі. У пачатку сьнежня Сапата адмовіўся ад цвёрдай ежы на знак пратэсту супраць зьбіваньняў і іншых здзекаў з боку турэмных ахоўнікаў. Паводле Санчаса, улады кінулі яго на некалькі тыдняў у карцар, адмовіўшы ў неабходнай мэдычнай дапамозе, піша газэта. Гэта другі выпадак сьмерці кубінскага апазыцыянэра ў выніку галадоўкі: на пачатку 1970-х у турме памёр лідэр студэнцкага руху Пэдра Луіс Бойтель. "Розьніца ў тым, што тады пра гэта амаль ніхто не даведаўся, а цяпер гэта стане скандалам", – прыводзіць выданьне словы Санчаса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кубінскі вязень сумленьня Арланда Сапата Тамаё сканаў учора ў Гаване пасьля 85-дзённай галадоўкі. Паводле кіраўніка кубінскай камісіі правоў чалавека і нацыянальнага прымірэньня Элісарда Санчас, сьмерць Арланда – "забойства з судзейскім абліччам".
|
|