Грэцыю паралізаваў агульнанацыянальны страйк. 21.by

Грэцыю паралізаваў агульнанацыянальны страйк

11.03.2010 09:59 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другая за месяц агульнанацыянальная забастоўка пачалася ў Грэцыі ў чацвер. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел сотні тысяч работнікаў дзяржаўнага і прыватнага сектараў.

Да страйкоўцаў, якія выйдуць на вуліцы, павінны далучыцца паліцэйскія, пажарныя і мытнікі. Мяркуюць, што ў цэлым гэты страйк будзе больш масавым, чым папярэдні.

Пратэстоўцы не згодныя з захадамі, што робяцца ўрадам па жорсткай бюджэтнай эканоміі ў сувязі з найсур’ёзнейшым крызісам, у які трапіла Грэцыя. У сваю чаргу кіраўнік грэцкай федэрацыі працадаўцаў абвінаваціў страйкоўцаў у спробах ператварыць краіну ў дзяржаву, якой неабходная дабрачынная дапамога.

У выніку забастоўкі краіна адрэзаная ад астатняга свету,

бо на 24 гадзіны працу спынілі авіядыспетчары. У партах засталіся караблі: прафсаюзы супрацоўнікаў партовых і берагавых службаў таксама далучыліся да страйку.

Ва ўрадзе Грэцыі кажуць, што разумеюць незадаволенасць грамадзян ростам падаткаў і скарачэннем узроўняў аплаты працы, але пры гэтым адмаўляюцца змякчыць меры жорсткай эканоміі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другая за месяц агульнанацыянальная забастоўка пачалася ў Грэцыі ў чацвер. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел сотні тысяч работнікаў дзяржаўнага і прыватнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика