Пуцін: Катынскі расстрэл – помста Сталіна. 21.by

Пуцін: Катынскі расстрэл – помста Сталіна

09.04.2010 01:47 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 красавіка пад Смаленскам сустрэліся расійскі і польскі прэм’еры. Гэта першая сустрэча палітыкаў такога высокага ўзроўню на месцы расстрэлаў ваеннапалонных польскіх афіцэраў.


Фота Reuters.

7 красавіка, прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што, на яго асабістую думку, падзеі ў Катыні маглі стаць помстай Сталіна за гібель у польскім палоне 32 тысяч савецкіх ваеннапалонных.

«Я да сораму свайму не ведаў, што ў 20-м годзе ваеннай аперацыяй у савецка-польскай вайне, у савецка-польскім тады канфлікце, кіраваў асабіста Сталін. Я гэтага нават не ведаў. І тады, як вядома, Чырвоная Армія пацярпела паразу. У палон было ўзята даволі шмат чырвонаармейцаў. Па апошніх дадзеных, ад голаду, ад хвароб ў палоне польскім памерлі 32 тысячы», — сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля жалобных мерапрыемстваў у Катыні і перамоваў з польскім прэм’ерам.

Ён адзначыў, што Іосіф Сталін, магчыма, адчуваў за гэта асабістую адказнасць, таму адпомсціў расстрэлам палякаў у Катыні. «Мяркую, паўтараю, гэта асабіста маё меркаванне, што Сталін адчуваў сваю асабістую адказнасць за гэтую трагедыю. І, па-другое, здзейсніў гэты расстрэл, зыходзячы з пачуцця помсты», — сказаў расійскі прэм’ер, дадаўшы, што ад гэтага «злачынныя дзеянні не перастаюць быць злачыннымі».

«Можа быць, гэта нешта можа растлумачыць, мы не ведаем. У дакументах гэтага няма», — падкрэсліў Пуцін, удакладніўшы, што ўсе дакументы па Катыні адкрытыя.

Ён таксама задаўся пытаннем, чаму частку людзей саслалі ў Сібір, а частку расстралялі. «Там няма ніякай праўды, якая была б схаваная. Пытанне, вядома, чаму частку людзей саслалі ў Сібір, а частка ўзялі і расстралялі? Няма гэтага рацыянальнага тлумачэння, і ў дакументах гэтага няма. Не зразумела, навошта гэта было зроблена, чаму здзейсненыя гэтыя злачынствы, з якой мэтай. Няма ніякага тлумачэння, і ні аднаго намёку на гэта няма», — канстатаваў Пуцін.

У выніку вінаватымі ў Катынскім трагедыі ён назваў кіраўнікоў службы бяспекі таго часу і НКУС, уключаючы Берыю, а таксама палітычнае кіраўніцтва краіны.

У сваю чаргу, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што сённяшняя сустрэча з Пуціным у Катыні з’яўляецца пераломным момантам для двух краін. «Для мяне гэта пералом, таму што я лічу гэты дзень вельмі важным. Я ведаю, што з пункту гледжання Уладзіміра Пуціна гэта таксама з’яўляецца пераломам», — сказаў Туск.


Аўтар: Паводле Корреспондент

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 красавіка пад Смаленскам сустрэліся расійскі і польскі прэм’еры. Гэта першая сустрэча палітыкаў такога высокага ўзроўню на месцы расстрэлаў ваеннапалонных польскіх афіцэраў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика