Лех Качынскі стаў чацвёртым прэзідэнтам у свеце, які загінуў у выніку авіякатастрофы. 21.by

Лех Качынскі стаў чацвёртым прэзідэнтам у свеце, які загінуў у выніку авіякатастрофы

10.04.2010 13:01 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трагедыя ў небе над Смаленскам, у якой загінуў лідэр Польшчы Лех Качынскі, стала першай авіякатастрофай з удзелам прэзідэнтаў на тэрыторыі Еўропы. Раней самалёты з лідэрамі краін разбіваліся толькі ў Афрыцы.

Найбольш значнай у сусветным маштабе палітычнай фігурай, якая стала ахвярай авіякатастрофы, быў генеральны сакратар Арганізацыі аб"яднаных нацый швед Даг Яльмар Агнэ Карл Хамаршэльд. Самалёт, у якім знаходзіўся палітык, разбіўся 18 верасня 1961 года, калі ляцеў у Дэмакратычную Рэспубліку Конга.

19 кастрычніка 1986 ў небе на мяжы ПАР, Мазамбіка і Зімбабвэ пацярпеў катастрофу самалёт з прэзідэнтам Мазамбіка Саморам Машэлам на барту. Мяркуецца, што прычынай катастрофы стала дыверсія паўднёваафрыканскіх спецслужб.

Увосень 1994 года ў раёне Вялікіх афрыканскіх азёраў паўстанцы збілі самалёт, у якім знаходзіліся прэзідэнт Бурундзі Кіпрыен Натрыяміра і прэзідэнт Руанды Жувеналь Хаб’ярымана.

Польскі прэзідэнт стаў чацвёртым у трагічным спісе прэзідэнтаў, што загінулі ў выніку авіякатастроф.
Аўтар: ВН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика