Засталося паўгоду да выбуху вулкана-гіганта?. 21.by

Засталося паўгоду да выбуху вулкана-гіганта?

22.04.2010 12:23 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брытанскія эксперты прагназуюць у найбліжэйшыя месяцы выбух вулкана Катла — значна мацнейшы, чым выбух Эяф’ятлаякудля. Раней увесь час было менавіта так, —

папярэджваюць яны.

У лонданскіх СМІ з’явілася папярэджанне пра новае вывяржэнне вулкана ў Ісландыі, які на шэсць дзён заблакаваў палёты ў Вялікабрытаніі.

— Кожны раз, калі Эяф’ятлаякудль выбухаў у мінулым тысячагоддзі, пасля яго выбухаў вулкан Катла, — кажа прафесар Біл Макгуайр з Лонданскага універсітэта. Гэта было ў 920, 1612 і 1821 гадах.

Апошні раз абодва вулканы адазваліся ў 1918 годзе. Аналагічнае папярэджанне двух нідэрландскіх вулканолагаў цытуе Daily Telegraph. Прэзідэнт Ісландыі Олафур Грымсан паведаміў BBC, што яго краіна рыхтуецца да выбуху Катлы ўжо некалькі гадоў, і ўсе кампаніі-перавозчыкі павінныя падумаць, як даць гэтаму рады.


wiadomosci.gazeta.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскія эксперты прагназуюць у найбліжэйшыя месяцы выбух вулкана Катла — значна мацнейшы, чым выбух Эяф’ятлаякудля. Раней увесь час было менавіта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика