У Венгрыі правыя разграмілі сацыялістаў
26.04.2010 10:22
—
Новости Мира
|
Гэта самая буйная перамога, атрыманая якой‑небудзь партыяй на выбарах у Венгрыі пасля падзення камуністычнага рэжыму 20 гадоў таму. У нядзельным туры галасавання вырашаўся лёс амаль траціны дэпутацкіх мандатаў. Першы тур галасавання адбыўся два тыдні таму. Яшчэ адна рэвалюцыя Лідэр ФІДЭС Віктар Орбан, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў Будапешце, заявіў, што «сёння на выбарчых участках адбылася рэвалюцыя». Орбан паабяцаў «падняць Венгрыю з руін сацыялізму», стварыць новыя працоўныя месцы, знізіць падаткі і скараціць бюракратычны апарат, у тым ліку і парламент краіны. У сваёй прамове лідэр ФІДЭС, які зойме цяпер пасаду прэм’ер‑міністра, сказаў, што «народ Венгрыі пазбавіўся ад рэжыму алігархаў, якія злоўжываюць уладай, і ўсталяваў новы рэжым, рэжым нацыянальнага адзінства». Сацыялісты сыходзяць у адстаўку Сацыялісты, якія былі ва ўладзе ў Венгрыі цягам апошніх васьмі гадоў, засталіся на другім месцы з вялізным адставаннем ад ФІДЭС: у іх толькі 15% галасоў і 59 месцаў. Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў ўсё кіраўніцтва Сацыялістычнай партыі Венгрыі падало ў адстаўку. Крайнеправая партыя «Ёбік» ўпершыню прайшла ў парламент, набраўшы адразу 12% (47 месцаў). 16 дэпутацкіх мандатаў (4,1% галасоў) дасталіся новай партыі зялёных «Палітыка можа быць іншай». Другі тур праводзіўся ў 57 выбарчых акругах, дзе два тыдні таму ніводны з прэтэндэнтаў не набраў 50% галасоў. Большасць у дзве траціны дасць ФІДЭС магчымасць ўносіць змены ў канстытуцыю.Сацыялісты ставілі сабе ў заслугу тое, што за гады свайго праўлення яны стварылі 100 тысяч працоўных месцаў, паспяхова правялі дзяржаўны карабель праз бурныя вады фінансавага крызісу і ўмацавалі законнасць і парадак. Бі-Бі-Сі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сацыялісты набралі мізэрныя 15%., тады як правыя - 68%.
|
|