Кіеў дае дабро расійскаму флоту з бойкамі, дымавымі шашкамі і яйкамі + фотарэпартаж. 21.by

Кіеў дае дабро расійскаму флоту з бойкамі, дымавымі шашкамі і яйкамі + фотарэпартаж

27.04.2010 13:31 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:









Украінскі і расійскі парламенты сёння ратыфікавалі пагадненне аб падаўжэнні тэрміну знаходжання Чарнаморскага флоту ў Крыме да 2042 года.

Пагадненне было дасягнутае прэзідэнтамі Украіны і Расіі — Віктарам Януковічам і Дзмітрыем Мядзведзевым — падчас іх сустрэчы ў Харкаве 21 красавіка.

Цаною за згоду Кіева на дыслакацыю расійскага флоту на ўкраінскай тэрыторыі да 2042 году было зніжэнне кошту на расійскі газ для Ўкраіны.

Падчас сустрэчы Януковіча зь Мядзведзевым «Газпром» і «Нафтагаз Украіны» падпісалі дапаўненні да кантрактаў аб пастаўках і ўмовах транзіту расійскага газу да 2019 году. Януковіч паведаміў журналістам, што Масква пайшла насустрач Кіеву, знізіўшы кошт на газ для Ўкраіны з 330 да 230 даляраў за тысячу кубаметраў. У выніку, на працягу 10 гадоў Украіна атрымае «інвестыцыйную дапамогу» ад Расіі ў выглядзе газу на суму каля 40 мільярдаў даляраў.

Ратыфікацыя дамовы прайшла без ніякіх праблемаў у Дзярждуме Расеі.

Затое ратыфікацыя ў Вярхоўнай Радзе ў Кіеве прайшла пры вельмі гучных пратэстах апазіцыі, як у будынку парламента, так і знутры. Дэпутаты апазіцыі закідвалі старшыню Вярхоўнай Рады Ўладзіміра Літвіна яйкамі, калі ён адкрываў сесію і прымаў прысягу ад новых дэпутатаў. Потым у залі Вярхоўнай Рады пачаліся тузаніна і бойкі, а залю напоўніў дым ад дымавых шашак.

Нягледзячы на такія абставіны, Літвіну ўдалося паставіць дамову аб Чарнаморскім флоце на галасаванне, і яе падтрымалі 236 дэпутатаў большасці. Паводле паведамленняў украінскіх СМІ, на сесіі было зарэгістравана 211 дэпутатаў.

Бойкі і тузаніна ўзніклі таксама паміж прыхільнікамі парлямэнцкай большасьці і апазыцыі ды міліцыяй перад будынкам Вярхоўнай Рады ў Кіеве. Юлія Цімашэнка, лідэр найбольшага апазіцыйнага блоку, які носіць яе імя, заявіла, што едзе ў рэгіёны, каб «падымаць людзей» і агітаваць за датэрміновыя парламенцкія выбары.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика