У Кыргызстане абвешчана ўзнагарода да $100 тысяч за інфармацыю пра паплечнікаў Бакіева
03.05.2010 10:23
—
Новости Мира
|
Камісія часовага ўрада Кыргызстана па гарантаванні правапарадку і бяспекі абвясціла ў вышук за здзяйсненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў членаў сям’і былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго паплечнікаў.
Сярод шукаемых 12 былых чыноўнікаў — тры браты зрынутага прэзідэнта, а таксама яго малодшы сын Максім. Акрамя таго, часовы ўрад збірае інфармацыю пра месцазнаходжанне экс‑прэм’ера Даніяра Усенава, былога кіраўніка Фонда развіцця Ігара Чудзінава, а таксама дырэктара Упраўлення спраў прэзідэнта Курманбека Тэмірбаева. Як паведамляе прэс‑цэнтр урада, за «рэальнае садзейнічанне ў вышуку і спайманне згаданых асобаў» прызначаныя ўзнагароды ад $20 да $100 тыс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камісія часовага ўрада Кыргызстана па гарантаванні правапарадку і бяспекі абвясціла ў вышук за здзяйсненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў членаў сям’і...
|
|