А ў Бішкеку пікетавалі беларускую амбасаду. 21.by

А ў Бішкеку пікетавалі беларускую амбасаду

13.05.2010 11:26 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 80 сваякоў кіргіскіх грамадзянаў, якія загінулі 7 красавіка ў цэнтры Бішкеку, правялі акцыю пратэсту каля будынку амбасады Беларусі з патрабаваньнем выдачы былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якога абвінавачваюць у масавых забойствах.

На будынку амбасады Беларусі вісіць аб’ява, што па тэхнічных прычыных яна не працуе. Ніхто з дыпляматаў да ўдзельнікаў акцыі ня выйшаў, перадае Інтэрфакс.

Сваякі загінулых павесілі на агароджу некалькі плякатаў з заклікам да кіраўніка Беларусі выдаць Кыргызстану Курманбека Бакіева. Таксама на плякатах напісана: «Бакіеў — забойца і кат», «Бакіеў, будзь мужчынай, лепш застрэлься!»

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі ад 19 красавіка. 4 траўня кіраўніца часовага ўраду Кыргызстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт адносна пазбаўленьня яго прэзыдэнцкай недатыкальнасьці. У той жа дзень беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца выдаваць Бакіева новым кіргіскім уладам.

Новыя ўлады Кыргызстану абвінавачваюць былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева ў забойствах і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Кіргіская Генпракуратура накіравала ў Менск запыт на яго экстрадыцыю.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 80 сваякоў кіргіскіх грамадзянаў, якія загінулі 7 красавіка ў цэнтры Бішкеку, правялі акцыю пратэсту каля будынку амбасады Беларусі з патрабаваньнем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика